Сосна (возера, Шумілінскі раён)
Со́сна[2], Міхало́ва — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Шуміліна[2], каля вёскі Рускі[1]. Плошча возера складае 0,71 км², даўжыня 1,28 км, найбольшая шырыня 0,96 км. Найбольшая глыбіня Сосна 22,9 м, сярэдняя — 6,6 м. Берагі зарослыя трыснягом, чаротам, хвашчом, аерам. У залівах сустракаюцца расліны з плаваючым лісцем (каўшанка), у возеры сустракаюцца такія рэдкія віды, як гідрыла мутоўчатая і наяда малая. Зоапланктон прадстаўлены 25 відамі, водарасцей — каля 70 відаў (у асноўным зялёныя і дыятомавыя). З рыб часцей за ўсё сустракаюцца лешч, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка, укляя. У 1979 годзе на возеры ўтвораны азёрны заказнік (па Пастанове СМ Рэспублікі Беларусь ад 27.12.07 № 1833 — заказнік рэспубліканскага значэння Сосна)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia