Соф’я Іванаўна Яблонская
Соф’я Іванаўна Яблонская (15 мая 1907, Германаў, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі — 4 лютага 1971, Францыя) — украінская і французская пісьменніца, журналістка, падарожніца, фатографка. БіяграфіяНарадзілася 15 мая 1907 года ў в. Германаў (цяпер — в. Тарасіўка ў Львоўскай вобласці Украіны) у сям’і святара і лекара Івана Яблонскага і яго жонкі Мадэсты. Ранняе дзяцінства Соф’і прайшло ў вёсцы з бацькам і няняй Юстынай. Гэты перыяд свайго жыцця яна падрабязна апісала ў кнізе «Кніга пра бацьку» (выйшла пасмяротна ў 1977 годзе). У пачатку Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе бацька Сафіі вывез сям’ю ў Расію, бо быў перакананым масквафілам. У Таганрогу Соф'я наведвала гімназію. У 1921 годзе сям'я Яблонскіх вярнулася да роднага краю. Сафія вучылася ў настаўніцкай гімназіі, драматычнай студыі, скончыла гандлёвую школу ў Львове. Ёй праракалі паспяховую акцёрскую кар’еру, але яна кінула ўсё і адправілася 1927 годзе Парыж асвойваць тэхніку здымкі дакументальнага кіно. У Парыжы яна пасябравала з украінскім пісьменнікам, падарожнікам і дыпламатам Сцяпанам Лявінскім, які захапляўся ўсходняй культурай. Знаходзячыся ў багемным асяроддзі французскіх мастакоў, яна зацікавілася ідэямі падарожжаў па экзатычных краінах. З Францыі падарожнічала спачатку ў Марока, а затым праз Порт-Саід, Джыбуці, Цэйлон у французскі Індакітай, наведала Лаос, Камбоджу, правінцыю Юньнань (Кітай), Сіям, Малайскі архіпелаг, Яву і Балі, Таіці, Аўстралію і Новую Зеландыю, Паўночную Амерыку (ЗША і Канаду). Свае рэпартажы з падарожжаў публікавала ў часопісах «Жіноча доля», «Нова хата», «Ми і світ», «Назустріч», «Діло», «Нові шляхи». Пятнаццаць гадоў пражыла ў Кітаі, дзе пазнаёмілася з французам Жанам Удэнам і выйшла за яго замуж. У 1950 годзе яны вярнуліся ў Еўропу і пасяліліся ў Парыжы. Пасля смерці мужа пасялілася на востраў Нуармуцье, каля атлантычнага ўзбярэжжа Францыі. Зноў вярнулася да літаратурнай творчасці — напісала аповесць-успамін «Розмова з бацькам», у якой закранула сваё дзяцінства і ўсё роднае. Загінула 4 лютага 1971 года ў аўтамабільнай катастрофе ў Францыі. ТворчасцьАўтарка зборніка эпічных твораў: «Зачараванне ад Марока» (1932), «З краіны рысу і опію» (1936), «Далёкія гарызонты» (у 2 частках, 1936 і 1939), зборніка нарысаў і апавяданняў «Дзве вагі — дзве меры» (1972, пасмяротна), кнігі ўспамінаў «Кніга пра бацьк». З майго дзяцінства" (1977, Эдмантан, пасмяротна). Ва ўсе выданні змяшчала ўласныя фотаздымкі, якія ўдала ілюстравалі побыт і культуру экзатычных краін і народаў. Выбраныя выданні
Пасмяротныя выданні
Творы на французскай мове
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia