Ява
Ява — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданезіі (сталіца Інданезіі, Джакарта, размешчана на востраве Ява). Плошча 132 тыс. км². Працягнуўся на 1000 кіламетраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява. Ява — самы населены востраў у свеце (124 млн чал., 2005), шчыльнасць насельніцтва складае 979 чал./км². Карэнныя народы — сунды, бадуі, тэнгеры, яванцы і бетаві. На паўночным усходзе таксама шчыльна жывуць мадурцы, а на паўднёвым усходзе — балійцы. Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданезійская. На Яве знаходзіцца каля 120 вулканаў, з іх 30 дзейсных. На востраве выгадоўваюць адзін са знакамітых гатункаў кавы — Копі Лювак. На востраве Ява знаходзіцца галоўная выбітнасць Інданезіі — ступа Барабудур. Гэта святыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабой мадэль будысцкай касмалогіі. Храм уваходзіць у спіс найважных архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЕСКА і адносіцца да аб’ектаў сусветнай спадчыны. Ява ў культурыДзеянне рамана «Амок» (1930) беларускага пісьменніка Янкі Маўра адбываецца на востраве Ява. Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia