Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў Дзятлавічах (Лунінецкі раён). Стары храм, помнік драўлянага дойлідства, страчаны ў 1990 г. Цяпер на яго месцы стаіць новая цагляная царква. Гісторыя![]() Царква была пабудавана ў 1823 г. у в. Дзятлавічы (Лунінецкі раён) пры манастыры. У 1960-я гады ад удару маланкі цэнтральны купал царквы загарэўся і зваліўся ўнутр храма. Царква пасля пажару не аднаўлялася. Страчана ў 1990-я гады. Званіца была разабрана перад будаўніцтвам на тым жа месцы новага храма з сілікатнай цэглы[1]. Архітэктура![]() Будынак адлюстроўвае сінтэз традыцый народнага дойлідства і асобных прыёмаў стыляў барока і класіцызму. Перабудоўвалася ў 1871 г. і 1896 г. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёма, завершанага двух'ярусным васьмёрыкам на ветразях, прылягаюць прамавугольны бабінец з дзвюма прыбудовамі абапал яго і пяцігранны, падзелены дзвюма падоўжнымі сценкамі на тры апсіды алтарны зруб. Над бакавымі апсідамі і прыбудовамі бабінца — чацверыковыя вежачкі з барочнымі галоўкамі на глухіх васьмерыках. На галоўным фасадзе паміж вежамі — невялікі трохвугольны франтон, цэнтральны ўваход вылучаны дугападобным казырком. Сцены завершаныя аркатурным фрызам, вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, падзеленыя тонкім карнізным поясам на два ярусы. Царква мела разьбяны 6-ярусны іканастас з 50 абразамі, рукапіснае евангелле XVI ст. (не зберагліся). Пад будынкам размешчана пахавальня (вышыня 2,5 м). На паўднёвым захадзе ад царквы знаходзіцца драўляная двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая шатровым дахам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia