Спаса-Праабражэнская царква (Магілёў)
Спаская царква, ці Спаса-Праабражэнская царква — колішні праваслаўны храм у Магілёве, помнік архітэктуры XVIII ст. Знаходзілася на высокім беразе Дняпра, на Спаскім завулку. Твор архітэктуры віленскага барока. Храм пацярпеў у Другую сусветную вайну. Канчаткова помнік страчаны пасля вайны ў 1940-х гадах. Царква ўваходзіла ў склад комплексу манастыра Святога Спаса. ГісторыяСпаская царква ў Магілёве ўпершыню ўпамінаецца ў 1447 годзе. Першая драўляная царква размяшчалася непадалёк ад Рынку, на высокай надабалонавай тэрасе Дняпра. Пры ёй існавалі мужчынскі і жаночы манастыры, пра што паведамляецца пад 1669 годам. У 1593 годзе на месцы згарэлай царквы збудавалі новую. У час пажару 1708 году царква зноў згарэла. У 1740—1742 гадах магілёўскі епіскап Іосіф Ваўчанскі пачаў будаваць новую мураваную царкву. Яе будаўніцтва было амаль завершана да 1748 года пад кіраўніцтвам епіскапа Ераніма Ваўчанскага . Але ў 1748 недабудаваная царква згарэла, засталіся муры і сцены. Ераніма Ваўчанскага пахавалі ў 1754 годзе ў алтары яшчэ не завершанай царквы[1]. З 1756 г. будаўніцтвам Спаса-Праабражэнскай царквы кіраваў архіепіскап Георгій Каніскі, які вызваў з Вільні вядомага архітэктара І. К. Глаўбіца. Новая царква была кафедральным саборам Магілёва да 1802 г.[2] У 1918 годзе савецкія ўлады закрылі царкву. У Вялікую Айчынную вайну помнік быў моцна пашкоджаны. Пасля вайны, у 1940-ых гадах тое, што засталося ад царквы, было знесена савецкімі ўладамі. АрхітэктураПомнік архітэктуры віленскага барока. Царква уяўляла сабой крыжова-купальную базіліку з двухвежавым галоўным фасадам. Над сяродкрыжжам на высокім светлавым 8-гранным барабане ўзвышаўся сферычны купал, завершаны галоўкай. Да глухіх граней барабана далучаліся чатыры двухярусныя вежачкі з невысокімі купаламі, якія разам стваралі 5-купальную кампазіцыю. Над галоўным фасадам узвышаліся двухярусныя вежы, паміж якімі размяшчаўся высокі ступеньчаты франтон. Сцены фасадаў завяршаліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам, рытмічна чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі з дэкаратыўнымі ляпнымі дэталямі, паміж аконнымі праёмамі — спараныя пілястры з дарычнымі капітэлямі. Інтэр'ер![]() У інтэр'еры чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр'ер меў багатае аздабленне, выкананае магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і Пятром Сліжыкам. ГалерэяГістарычная графіка
Гістарычныя здымкі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia