Юрый Уладзіміравіч Чантурыя
Юрый Уладзіміравіч Чантурыя (27 ліпеня 1949, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык і тэарэтык горадабудаўніцтва. Доктар архітэктуры (2004), прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны член РААБН. ГісторыяСкончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, аспірантуру ў 1974 годзе[1]. У 1971—1976 гадах аспірант, асістэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута; у 1977—1978 гадах старэйшы архітэктар «Мінскпраекта»; у 1978—1988 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у 1988—1991 гадах загадчык сектара рэканструкцыі гістарычнай забудовы, у 1991—2003 гадах загадчык аддзелам планіроўкі і забудовы населеных месцаў БелНДІПгорадабудаўніцтва. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прафесар кафедраў «Горадабудаўніцтва» і «Філасофскія вучэнні» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[2]. Член Саюза архітэктараў СССР і Беларусі з 1976 года, нумар білета 431[2]. ТворчасцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Нясвіжа (1979), ПДП цэнтра Пінска (1981), праекты рэгенерацыі гістарычнай забудовы Пінска (1982), Полацка (1985), Віцебска (1986)[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя горадабудаўніцтва, рэканструкцыя гістарычных раёнаў гарадоў[2]. Аўтар больш як 80 навуковых публікацый (Беларусь, Расія, Польшча, Украіна, Латвія), у т.л. 17 манаграфій: «Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі другой паловы XVI — першай паловы XIX стагоддзя. Сярэдневяковая спадчына, Рэнесанс, барока, класіцызм» (2005); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце», Т.1, Т.2, Т.З кн.1 і 2 (2005—2007; у суаўтарстве); «Страчаная спадчына» (1998 і 2003; у суаўтарстве); «Помнікі і памятныя месцы Беларусі» (2007; у суаўтарстве); «Грамадскія цэнтры гарадскіх населеных месцаў БССР (Досвед фарміравання, праблемы і кірункі развіцця)» (1991; у суаўтарстве); «Праблемы і досвед рэканструкцыі гістарычна складзеных раёнаў вялікіх гарадоў» (1987); «Помнікі архітэктуры ў гарадах Беларусі» (1977) і інш[2]. Кіраўнік і член аўтарскіх калектываў больш як 50 рукапісных навукова-даследчых работ. Аўтар нарматыўных і метадычных выданняў, буйных артыкулаў: «Будаўнічыя нормы Беларусі. Горадабудаўніцтва. Планіроўка і забудова населеных пунктаў. СНБ З.01.04 — 02» (2003; у суаўтарстве)[2]; «Навукова-метадычныя ўказанні па ўліку гісторыка-архітэктурнай спадчыны пры складанні праектаў планіроўкі цэнтраў гарадоў БССР» (1976); «Метадычныя рэкамендацыі па выяўленні тэрыторый гістарычных цэнтраў гарадоў Беларускай ССР» (1980); «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987, у аўтарскім калектыве)[1]; «Метадычныя рэкамендацыі па прасторавай арганізацыі гарадскога асяроддзя пры рэканструкцыі гістарычных раёнаў населеных месцаў Беларускай ССР» (1988); і інш[2]. Член аўтарскіх калектываў каля 70 праектных прац, у т.л., вялікага шэрагу генеральных планаў гарадоў і праектаў дэталёвай планіроўкі цэнтраў (у т.л. Пінска[3]), праектаў рэгенерацыі гістарычных гарадскіх раёнаў (Брэст, Віцебск, Гродна, Орша, Пінск, Полацк. Зломім і інш.)[2]. УзнагародыЛаўрэат прэміі імя У. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999)[2]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia