Спаса-Праабражэнская царква (Насілава)
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Насілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУ 2001 годзе было пачата будаўніцтва храма. Месцам былі абраны старыя могілкі на беразе возера. Царква была пабудавана на сродкі жыхаркі г. Маладзечна Шарамет Марыі Андрэеўны і яе сына Ігара Анатольевіча, а таксама на ахвяраванні вернікаў. У 2004 годзе храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[1]. Святары:
АрхітэктураВырашана прамавугольным у плане, узнятым на высокі цокаль аб’ёмам з бакавымі прыдзеламі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана 8-гранным светлавым барабанам, над шатром якога, як і над званіцай, цыбулепадобная галоўка. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмам з глыбокімі перспектыўнымі адхіламі. Уваход вырашаны лоджыяй з высокім лесвічным каскадам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia