Свята-Іосіфаўская царква (Гарадзілава)
Царква ў імя святога Іосіфа Абручніка — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяКаля могілак. Пабудавана ў 1866 г. з цэглы і бутавага каменю. На царкоўны пляц вядзе мураваная арачная брама. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Аднанефны храм. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя падоўжна-восевая, уключае двух'ярусную шатровую вежу-званіцу (васьмярык на чацверыку), кароткую трапезную, прамавугольны ў плане асноўны аб’ём, паўкруглую апсіду. З паўночнага боку апсіды невялікая прыбудова рызніцы. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Багатую фактуру фасадам надае спалучэнне неатынкаванай муроўкі з часанага бутавага каменю і атынкаваных і пабеленых элементаў архітэктурнага дэкору (вуглавыя лапаткі, аркатурныя паясы, карнізы, ліштва арачных аконных праёмаў). Інтэр'ерЗала перакрыта плоскай столлю, асвятляецца бакавымі спаранымі аконнымі праёмамі. Прастора апсіды вылучана шырокім арачным прасветам і драўляным іканастасам. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia