Свята-Троіцкая царква (Маркава)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяНа ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы. Архітэктура![]() ![]() Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём з трох'яруснай званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Над шатром званіцы і пасярэдзіне двухсхільнага пакрыцця асноўнага аб'ёму цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах. Акрамя галоўнага ўвахода створаны бакавы на паўночным фасадзе. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — руставаныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, карніз, ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў і люкарнаў. Інтэр'ерУ інтэр'еры алтарная частка аддзелена драўляным трохгранным іканастасам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia