Царква Раства Багародзіцы (Палачаны)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Палачаны Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з бутавага каменю. Да 1990-х гг. не дзейнічала. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка 4-часткавая: кубападобны асноўны аб’ём, паўкруглая апсіда, нізкая трапезная, 3-ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках). Пакаты 4-схільны дах асноўнага аб’ёму і шацёр званіцы завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на барабанах. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: руставаныя ліштвы арачных аконных праёмаў і прамавугольнага ўваходнага праёма, вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, карнізы. Верхні ярус званіцы, атынкаваны, прарэзаны арачнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia