Спаса-Праабражэнская царква (Трасцяніца)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Трасцяніцы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва паводле праекта архітэктара Мсціслава Барташэўскага[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю і народнага дойлідства. Вырашана падоўжным прамавугольным зрубам з пяціграннай апсідай з бакавымі невялікімі рызніцамі і прамавугольным прытворам. Над ім узвышаецца васьмярык шатровай званіцы, завершанай макаўкай. Двухсхільны дах з вальмамі над апсідай па цэнтры завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. На фоне фігурна ашаляваных сцен вылучаюцца прамавугольныя аконныя праёмы ў простых дашчаных ліштвах. Вуглы аб’ёмаў дэкарыраваны вертыкальнымі разнымі дошкамі-накладкамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia