Спаса-Праабражэнская царква (Чачэрск)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўная царква ў г. Чачэрску па вул. Працоўнай, 6-а, помнік архітэктуры класіцызму. ГісторыяЗбудавана з цэглы ў 1783 годзе графам З. Р. Чарнышовым у ансамблі з іншымі храмамі (не зберагліся). У адкрыцці храма брала ўдзел расійская імператрыца Кацярына II[1]. У пачатку 2000-х гг. царква адрэстаўрыравана. АрхітэктураДвух'ярусны храм-ратонда, завершаны паўсферычным купалам на ступеньчатым барабане (драўляная канструкцыя). Да асноўнага аб'ёма з захаду прылягае вежа-званіца, накрытая гранёным купалам. Асноўны аб'ём падзелены на ярусы развітым дарычным антаблементам. Сцены ніжняга яруса расчлянёны пілястрамі, паўкруглымі і плоскімі нішамі, верхняга яруса – філянговымі рамамі. Аконныя праёмы прамавугольныя. Інтэр’ер![]() У інтэр'еры алтарная частка аддзелена шасцістворкавым іканастасам. Над уваходам размешчаны драўляныя хоры. Інтэр’ер аздоблены пілястрамі са стылізаванымі капітэлямі, карнізамі, роспісам. Абразы італьянскага мастака 1-й палавіны 19 ст.: «Абразанне Хрыста», «Уезд у Ерусалім», «Благавешчанне», «Узнясенне Хрыстова», «Святы Мікалай», «Тайная вячэра», «Сон Іосіфа», «Нараджэнне Марыі», «Пакроў», «Уваскрасенне» (усе ў святочным радзе іканастаса). У інтэр’еры яшчэ 8 абразоў, выкананых у той жа манеры і ў той жа час. У алтары царквы захоўваецца унікальная ікона «Сашэсце ў пекла», датаваная 1678 годам. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia