Сплюшка звычайная
Сплю́шка[1], соўка-сплюшка[1], зорка (Otus scops) — від птушак сямейства Савіныя (Strigidae) атрада Совападобныя (Strigiformes). АпісаннеПамер цела 15—20 см, маса 60—130 г, размах крылаў да 50 см. Афарбоўка шэра-карычневая, з белымі плямамі на плечавым пер’і, цёмнымі стракацінамі і тонкім струменьковым малюнкам; як у многіх відаў роду існуюць шэрая і карычневая (рудая) каляровыя фазы. Радужына жоўтая, радзей аранжавая. Крык сплюшкі — сумны меладычны посвіст «сплю-ю» або «сплю-плю», аднаскладовы ў самца, двухскладовы ў самкі. Паўтараецца з інтэрвалам 2—3 секунды. За крык птушка і атрымала назву. ПашырэннеАрэал: Паўднёвая, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, Малая Азія, Заходняя і Цэнтральная Азія праз Алтай да Японіі, Прыморскага краю, Маньчжурыі, Кітая і Тайваня, на поўдні да Ірана, Пакістана і Андаманскіх астравоў, Паўночна-Заходняя Афрыка. Насяляе лісцевыя або мяшаныя лясы, групы высокіх лісцевых дрэў на пагоркавых тэрыторыях, берагі ручаёў, зарослыя старымі дрэвамі, алеі, старыя сады, плантацыі алівак, вінаграднікі, паркі, прыдарожныя дрэвы, дарогі, абсаджаныя дрэвамі, гарадскія насаджэнні ў малых і нават вялікіх гарадах. У Альпах даходзіць да 1500 м, на Каўказе — да 1700 м, а ў Туркменістане — да 2000 м над узроўнем мора. Пералётны від, паўднёвыя папуляцыі аселыя. Залятае ў Паўночную і Заходнюю Еўропу (Данія, Галандыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Ісландыя, Фарэрскія астравы, Люксембург, Германія, Нарвегія, Швецыя, Латвія, Літва, Польшча, таксама на Мадэйру). На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкі на гнездаванні пералётны від. Месца зімовак еўрапейскіх папуляцый — у трапічнай Афрыцы. Асаблівасці біялогііГняздо робіць у дуплах, скальных шчылінах, у будынках і сценах, зрэдку — у пакiнутых гнёздах варон і сарок; займае гнездавыя скрынкі. Яно без высцілкі. Яйкі (4—5, часам 2—7) уздутыя з аднолькавымі тупымі канцамі, часам амаль акруглыя, белыя, з моцным бляскам. Памеры: 32,0 х 27,5 мм. Корміцца насякомымі, павукамі, дробнымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia