Справа ўрачоў (Беларусь)Справа ўрачоў — крымінальны працэс у Беларусі па абвінавачанні намесніка міністра аховы здароўя, многіх галоўных урачоў вядучых клінік краіны, прадстаўнікоў фармацэўтычных кампаній у сувяззю з раскрыццём маштабнай карупцыйнай схемы.[1] Усяго ў справе больш за 60 фігурантаў, 37 з іх затрыманыя, заключаныя пад варту, альбо ж у дачыненні да іх ужытыя іншыя меры стрымання. Ход падзей25 чэрвеня 2018 года старшыня КДБ Валерый Вакульчык паведаміў аб выяўленні маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы аховы здароўя Беларусі, затрыманні некалькі дзясяткаў чалавек. Намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі затрыманы і змешчаны пад варту за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю па арганізацыі дзяржаўнай рэгістрацыі вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама лаяльнае стаўленне пры выбары пастаўшчыкоў медыцынскай тэхнікі. Сумы хабараў намесніку міністра вар’іраваліся ў памеры 2,5—10 тыс. долараў ЗША. Затрыманы таксама генеральны дырэктар прадпрыемства «Белфармацыя» Вячаслаў Гніцій, які атрымліваў хабар за арганізацыю першачарговых разлікаў з камерцыйнымі структурамі, а таксама за выбар «патрэбных» пастаўшчыкоў медыцынскай прадукцыі. 23 чэрвеня 2018 года пры атрыманні чарговага хабару ў 5 тыс. долараў ЗША (усяго ў межах справы не менш за 25 тыс. долараў ЗША) на гарачым учынку затрыманы дырэктар ААТ «Экзон» Валер Васкевіч, які на працягу доўгага часу атрымліваў незаконныя грашовыя ўзнагароды за заключэнне дагавораў на пастаўку прадукцыі ў адрас ААТ і паступовы пераход па сутнасці дзяржаўнага прадпрыемства пад кантроль камерцыйнай структуры. 11 ліпеня 2018 года ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» былі паказаны відэа аператыўных здымак з каментарыямі старшыні КДБ. У сюжэце падкрэслівалася, што некаторыя з фігурантаў справы аб карупцыі ў ахове здароўя паспрабавалі схавацца за мяжой:
За здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 «Атрыманне хабару», арт. 431 «Даванне хабару» і арт. 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» КК, Камітэтам дзяржбяспекі затрыманыя, заключаныя пад варту, а таксама ужытыя іншыя меры стрымання ў дачыненні да 37 службовых асоб. У дачыненні да 22 службовых асоб і прадпрымальнікаў, якія дзейна раскаяліся, чыстасардэчна прызналі сваю віну і прынялі меры да пакрыцця незаконна атрыманых грашовых сродкаў, меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай не ўжываліся або былі змененыя на не злучаныя з абмежаваннем волі. 11 траўня 2020 года вынесены апошні прысуд фігурантам справы. Дырэктар прадпрыемства «Белмедтэхніка» Аляксандр Шарак атрымаў 6,5 гадоў пазбаўлення волі.[2] Спіс фігурантаў справы
РозгласТакая масавасць арыштаў і адначасна іх лакалізаванасць тлумачыцца на погляд журналістаў наступным чынам:[5]
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia