Мікалай Янавіч АзараўМікалай Янавіч Азараў (17 снежня 1947, Калуга, Калужская вобласць, РСФСР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Украіны (2010—2014). Лідар Партыі рэгіёнаў Украіны. Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны некалькіх скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 17 снежня 1947 года ў Калузе. Скончыў школу № 5 у Калузе са срэбным медалём. У 1971 годзе скончыў геалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава. У 1984 годзе пераехаў у Данецк, дзе да 1995 года — намеснік, дырэктар Украінскага дзяржаўнага навукова-даследчага і праектна-канструктарскага інстытута горнай геалогіі, геамеханікі і маркшэйдарскай справы. Прафесар кафедры геалогіі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У красавіку 1994 года абраны народным дэпутатам Украіны II склікання ад Пятроўскай выбарчай акругі Данецка. У 1995—1997 гадах быў кіраўніком Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях бюджэту. Займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Украіны ў 1996—2002 гадах. Паслядоўны прыхільнік стварэння Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй, Казахстанам і Беларуссю[3] 11 сакавіка 2010 года абраны Прэм’ер-міністрам Украіны. 23 красавіка 2010 года на чарговым з’ездзе аднагалосна абраны кіраўніком Партыі рэгіёнаў[4]. 28 студзеня 2014 года падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра «з мэтай стварыць дадатковыя магчымасці для грамадска-палітычнага кампрамісу, дзеля мірнага ўрэгулявання канфлікту» ва Украіне[5]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia