Спіс узнагарод і намінацый фільма «Звычайныя падазроныя»
«Звычайныя падазроныя» (англ.: The Usual Suspects) — амерыканскі крымінальны трылер 1995 года, зняты рэжысёрам Браянам Сінгерам па сцэнарыі Крыстафера Мак-Куоры . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Кевін Спейсі, Чэз Палмінцеры , Гэбрыэл Бірн, Стывен Болдуін , Кевін Полак , Бенісіа дэль Тора[1]. Пасля таго, як карабель, які стаяў ля прычала, быў падарваны, паліцыя выявіла дваіх, каму ўдалося выжыць. Адным з выжылых апынуўся дробны бандыт Балбатун, іншым — венгерскі нелегал, які моцна абгарэў. Падчас допыту дэтэктыў угаворвае Балбатуна падрабязна расказаць пра ўсе дэталі таго, што адбылося. Той згаджаецца і пачынае свой аповед. Аднойчы ён быў запрошаны ў паліцэйскі ўчастак для апазнання. Яго і чатырох статыстаў, якія няраз парушалі закон, зачынілі на ноч у адной камеры. Раніцай, апынуўшыся на волі, каманда ўжо мела план далейшых дзеянняў. Спачатку саўдзельнікі вырашылі здзейсніць напад на паліцэйскую машыну. Аднак пасля паспяховага нападу яны вырашылі не спыняцца. Прэм’ера фільма адбылася 25 студзеня 1995 года на кінафестывалі «Сандэнс», карціна таксама дэманстравалася ў па-законкурснай праграме 48-га Канскага кінафестывалю. У ліпені таго ж года кінастужка выйшла ў шырокі пракат[2]. Фільм атрымаў пераважна станоўчыя ацэнкі крытыкаў, і быў высока ацэнены публікай. Пры бюджэце ў 6 мільёнаў долараў фільм сабраў у пракаце 34,4 мільёна. Прэміяльны сезон прынёс карціне некалькі дзясяткаў узнагарод, сярод якіх 2 прэміі «Оскар» і 2 прэміі «BAFTA». Паводле сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 37, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 17 намінацыямі[3]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:
Узнагароды і намінацыіУ змешчанай ніжэй табліцы кінафестывалі і кінапрэміі прыведзены ў храналагічным парадку. Статыстыка
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia