Спіс узнагарод і намінацый фільма «Розум і пачуцці» (1995)«Ро́зум і пачу́цці» (англ.: Sense and Sensibility) — гістарычны драматычны фільм 1995 года рэжысёра Энга Лі, заснаваны на аднайменным рамане Джэйн Осцін 1811 года. Адаптацыяй кнігі займалася Эма Томпсан, яна ж сыграла адну з галоўных роляў у фільме. Іншыя галоўныя ролі выканалі Алан Рыкман, Кейт Уінслет і Х’ю Грант[1]. У цэнтры сюжэта жыццё дзвюх сясцёр — рамантычнай, але разумнай Элінар і страснай, ранімай Марыяны. Іх радаснае, бесклапотнае жыццё азмрочваецца смерцю бацькі і стратай маёмасці. Застаўшыся беспасажніцамі, сёстры не могуць наладзіць асабістае жыццё, не ўчыніўшы шкоды сям’і. У пэўны момант кожнай з іх трэба зрабіць выбар: розум або пачуцці… Прэм’ера фільма адбылася 4 снежня 1995 года ў ЗША[2]. Фільм атрымаў практычна ўсеагульнае прызнанне крытыкаў і дасягнуў камерцыйнага поспеху, сабраўшы ў пракаце 135 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 16 мільёнаў. Карціна ўдастоілася шматлікіх узнагарод, сярод якіх 3 прэміі «BAFTA», 2 «Залатыя глобусы» і 1 «Оскар»[3]. Паводле сайта «Internet Movie Database» агульная колькасць узнагарод фільма дасягнула 33, акрамя таго карціна была адзначана яшчэ 49 намінацыямі[3]. Найбольшай колькасцю ўзнагарод і намінацый адзначыліся:
Узнагароды і намінацыіУ змешчанай ніжэй табліцы кінафестывалі і кінапрэміі прыведзены ў храналагічным парадку. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia