Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа
Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа (шведск.: Handelshögskolan i Stockholm) — шведская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Стакгольме. Установа больш вядомая па-за межамі Швецыі як Стакгольмская школа эканомікі. Агульная характарыстыкаГэта прыватная бізнес-школа, размешчаная ў раёне Васастан у цэнтральнай частцы Стакгольма. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама праграмы аспірантуры. Магістарская праграма школы па фінансах займае 18-е месца ў свеце. Праграма магістратуры ў галіне менеджменту займае 7-е месца ва ўсім свеце паводле «Financial Times». Установа агулам займае 26-е месца сярод ВНУ ў галіне эканомікі ва ўсім свеце. Школа з’яўляецца адзінай прыватнай ВНУ Швецыі, якая мае правы ўніверсітэта. Школа заснавала даччыныя ўстановы ў Рызе (Стакгольмская вышэйшая школа эканомікі ў Рызе), Санкт-Пецярбургу і Маскве. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia