Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч
Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч, Станіслаў-Нікадэм Аляксандравіч Ваньковіч (польск.: Stanisław Nikodem Wańkowicz, руск.: Станислав Александрович Ванькович) (? — 1812) — мінскі губернскі маршалак (1802—1808), буйны землеўласнік Мінскай губерні. БіяграфіяПаходжаннеНалежаў да каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў гербу «Ліс», які паходзіў з Менскага ваяводства ВКЛ. Нарадзіўся ў сям’і шляхціца-каталіка Аляксандра Янавіча Ваньковіча і яго жонкі Сафіі Грэгаровіч. Меў поўнае імя «Станіслаў-Нікадэм», з якіх звычайна карыстаўся імем «Станіслаў». Бацька Аляксандр Ваньковіч адносіўся да сярэднезаможнай каталіцкай шляхты Менскага ваяводства ВКЛ, дзе займаў мясцовыя земскія пасады (мінскага чашніка і мінскага каптуровага суддзі (упамін. 1764)) і дзе меў маёнткі Вялікая Сляпянка, Малая Сляпянка, Семяньковічы і Слабодка. Службовая дзейнасцьМінскі чашнік (1766—1774), харунжы пяцігорскай харугвы (1780—1784), мінскі гродскі рэгент (з 1786), сянажацкі староста (з 1788), цывільна-вайсковы камісар Менскага ваяводства (1790—1795), дэпутат дваранства Барысаўскага павета ў Мінскім дваранскім дэпутацкім сходзе (1795—1797), барысаўскі павятовы маршалак (1797—1802), мінскі губернскі маршалак (1802—1808). У 1802 атрымаў ордэн Святой Ганны 2 ступені. МаёнткіАтрымаў у спадчыну маёнткі ў Мінскім, Ігуменскім і Барысаўскім павеце Мінскай губерні, у тым ліку — маёнтак Вялікая Сляпянка. Сям’яСтаніслаў Ваньковіч быў двойчы жанаты. Першы раз з Ганнай (Мартай) Русецкай, а другі раз — з Юдытай Свентаржэцкай. Ад другой жонкі меў аднаго сына Эдварда (Эдварда-Уладзіслава-Антонія-Лукаша), хрышчанага 20 кастрычніка 1793 у касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Заслаўі. Сын Эдвард Станіслававіч Ваньковіч (1793—1872) ажаніўся з Міхалінай Станіславаўнай Манюшкай, цёткай вядомага кампазітара Станіслава Манюшкі (1819—1872). Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч быў прадзедам Эдварда Адамавіча Вайніловіча (1847—1928), вядомага гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі і Беларусі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia