У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ваньковіч .
Эдвард Станіслававіч Ваньковіч , Эдвард-Уладзіслаў-Антоні-Лукаш Ваньковіч (польск. : Edward Władysław Antoni Wańkowicz ; ? — 1872) — дзяржаўны дзеяч Беларусі і Расійскай Імперыі, маянтковец.
Біяграфія
Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага роду Ваньковічаў герба «Ліс» . Сын Станіслава Ваньковіча , мінскага губернскага маршалка , і Юдыты з каталіцкага шляхецкага роду Свентаржэцкіх . Ахрышчаны 20 кастрычніка 1793 года ў Заслаўскім касцёле [ 1] . У гонар Эдварда Станіслававіча Ваньковіча атрымаў сваё імя Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928), унук першага.
У 1814 г. — падсудак Мінскага павятовага суда . У 1820 г. — харунжы Мінскага павета . У 1821 г. — старшыня Мінскага губернскага апеляцыйнага межавага суда . Вядомы і добры гаспадар, перш усяго Сляпянкі Вялікай , дзе вёў узорную гаспадарку, а таксама Камароўкі і Зазерж над Свіслаччу.
Масон . Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску , ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы .
Сям’я
Жонка Міхаліна з Манюшкаў
Жонка Міхаліна з Манюшкаў , дачка Чэслава , сястра музыканта Станіслава Манюшкі . Дзеці:
Станіслаў (1819 — да 1882), хрышчаны 2 верасня 1819 года ў Мінскім кафедральным касцёле . Жонка швейцарская падданая Марыя-Сафія Лесер (нар. 1828), шлюб 3 ліпеня 1862 у капліцы в. Сляпянка Мінскага павета, прыпісанай да Мінскага Траецкага касцёла [ 1] .
Зыгмунт, хрышчаны 26 снежня 1820 у Мінскім кафедральным касцёле . Валодаў маёнткам Гарадзішча Ігуменскага павета (1878). Жонка Соф’я Мераеўская[ 1] .
Габрыэла Эдвардаўна Ваньковіч (1822—1887). Муж: Станіслаў Ігнатавіч Горват (1804—1884)
Аляксандр (нар. 1823), хрышчаны 19 снежня 1823, жыў на вул. Валошскай горада Мінска (1853). Жонка Алена Венцлавовіч[ 1] .
Адам (нар. 1828), хрышчаны 5 мая 1828[ 1] , які меў маёнтак Князеўка ў Ігуменскім павеце.
Казімір (нар. 1831), хрышчаны 26 снежня 1831 у Мінскім кафедральным касцёле [ 1] .
Уладзіслаў-Антоні-Вільгельм (нар. 1839), выпускнік Мінскай гімназіі (1854)[ 1] .
Ян (1835—1885), выпускнік Мінскай гімназіі (1854), студэнт Кіеўскага ўніверсітэта [ 1] , быў вядомым энтамолагам, меў вялікую бібліятэку і калекцыю, трапіўшую ў Музей прыроды ў Варшаве.
Валерыя-Юдыта-Ева, хр. 08.10.1821 у Мінскім кафедральным касцёле [ 1] .
Ганна (1827—1893), у шлюбе з Адамам Вайніловічам (1806—1874).
Ядвіга[ 1] , замужам за Рэвеньскім.
Соф’я-Пелагея (нар. 3 сакавіка 1837), хрышчаны 22 сакавіка 1837 у Мінскім кафедральным касцёле [ 1] .
Зноскі
Літаратура
Эдвард Станіслававіч Ваньковіч — продкі
Генеалогія і некрапалістыка