Юзаф Міхалавіч Валадковіч
Юзаф Міхалавіч Валадковіч (23 лістапада 1761 — 1822) — дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Валадковічаў герба «Радван». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Францавіча Валадковіча (каля 1712—1790), старосты гайненскага, уладальніка маёнткаў у Віленскім, Віцебскім, Менскім і Новагародскім ваяводствах, і Кацярыны з Галімскіх (каля 1730 — 16.12.1811), дачкі Юзафа Галінскага (пам. пасля 17.04.1753), войскага аршанскага. Меў брата Вінцэнта. Каталік[1]. З 1787 па 1788 дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ, з 1788 пасол на Вялікі сойм ад Менскага павета, з 24.07.1790 ротмістр 5-й харугвы 1-й (гусарскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ, шамбялян[1]. У 1778 — пісар гродскі менскі, у 1795—1800 — маршалак шляхты Мінскага павета[2], з 1802 па 1804 вілейскі павятовы маршалак, з 1805 па 09.1811 мінскі губернскі маршалак (выбіраўся на два 3-годдзі запар). У час французскай акупацыі 1812 года займаў пасады члена Савета (з 27.07.1812) і прэзідэнта аддзела харчавання (з 27.07.1812) адміністрацыі Мінскага дэпартамента ВКЛ[1]. У 1787 прадаў свой маёнтак Скробава[2]. Уладальнік маёнткаў у Вілейскім (Гуя, ці Карлінсберг; Ілья), Лепельскім (Сялец, Асташова, Казаноўка), Віленскім (Побень, Галабурдзішкі), Мінскім (Чэрнень, Старынкі) і Ашмянскім (Лаздуны) паветаў[1]. Член масонскага ніжэйшага капітула «Святыні Спакою»[2]. УзнагародыКавалер Ордэна Св. Станіслава[1]. Сям’яЗ 1787 года ў шлюбе з графіняй Каралінай з Бжастоўскіх (1760 — пасля 1811), дачкой Станіслава Іосіфавіча Бжастоўскага, ваяводы інфлянцкага. Меў сына Вінцэнта (нар. каля 1790), памёр у дзіцячым узросце[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia