Станіслаў Даўнаровіч
Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (польск.: Stanisław Józef Downarowicz; 1874, Лохаў, Царства Польскае, Расійская імперыя — 1941, Аўшвіц, Трэці рэйх) — польскі палітычны дзеяч, міністр унутраных спраў (1921—1922 гг.), ваявода Валынскі (1921 г.), ваявода Палескі (1922—1924 гг.). БіяграфіяНарадзіўся 28 сакавіка 1874 года ў Лохаве, у сям’і польскага шляхціча Медарда Даўнаровіча герба Пржыяцель[3] і Стэфаніі Харноўскай. Вучыўся ў Імператарскім Варшаўскім універсітэце, але за дзейнасць у Польскай сацыялістычнай партыі быў адлічаны. З’ехаў у Львоў, дзе паступіў ва ўніверсітэт, затым перавёўся ў Львоўскую палітэхніку, якую і скончыў. Арганізатар польскіх стралецкіх дружын на тэрыторыі Галіцыі[4]. З 1915 года знаходзіўся ў Вярхоўным нацыянальным камітэце (польск.: Naczelny Komitet Narodowy)[4]. У 1921 годзе быў прызначаны ваяводам Валынскім. У 1921—1922 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў Польшчы ва ўрадзе Антоні Панікоўскага[4]. У 1922—1924 гадах быў ваяводам Палескім[4]. Сышоў у адстаўку неўзабаве пасля нападу каля Лунінца савецкага дыверсійнага атрада на цягнік, у якім ён ехаў. З’яўляўся актыўным членам Львоўскай масонскай ложы. Загінуў у 1941 годзе ў нямецкім канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц. Узнагароды
Сям’яМеў сястру Марыю і братоў Юзафа, Медарда і Казіміра. Быў жанаты, меў дачок Крысціну і Ядвігу. Заўвагі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia