Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі
Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі (26 кастрычніка (7 лістапада) 1814, в. Ляпакі-Вялікі, Беластоцкая вобласць — 25 жніўня (6 верасня) 1890), расійскі філолаг-славіст. Ганаровы доктар філалагічных навук (1878)[3]. Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта (1851)[3]. 3 1863 працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 дацэнт Варшаўскага універсітэта. У 1853—1856 па даручэнні Пецярбургскай АН даследаваў беларускія і літоўскія гаворкі, збіраў беларускі фальклор[3]. Вынікам экспедыцый Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздач, апублікаваных Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-рускага слоўніка» (1854) і інш. Даследаваў сувязь славянскіх моў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаеўрапейскай груп. 3 сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў. Аўтар прац «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853)[3]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia