Станіслаў Сангін
Станіслаў Сангі́н (Со́нгін) герба «Шранява»[1] (каля 1818 — 15 лютага 1863, каля Рэчыцы Пружанскага павета, Расійская імперыя) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. БіяграфіяГродзенскі чыноўнік. Выступаў у віленскім друку з артыкуламі на эканамічныя тэмы, быў абраны ў Віленскую археалагічную камісію, збіраў экспанаты для Віленскага музея старажытнасцей. Па выхадзе ў адстаўку працаваў упраўляючым маёнтку ў Бельскім павеце. Паплечнік Кастуся Каліноўскага. Разам з Феліксам Ражанскім і Валерам Урублеўскім прымаў удзел у выданні і распаўсюдзе «Мужыцкай праўды». Сфарміраваў у Сямятычах паўстанцкі атрад[2], удзельнічаў у выправе Рамана Рагінскага ў глыб Беларусі. 1 лютага (13 лютага) 1863 аб’яднаны атрад Сангіна і Браніслава Рыльскага захапіў Пружану. Праз два дні загінуў у баі пад Рэчыцай[3] (цяпер у Камянецкім раёне). Яго жонка Багуміла (у дзявоцтве Барташэвіч) памерла 3 снежня 1868 у Карклінах[4]. Мелі сына Мацея. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia