Старажытнагрузінская мова (ႤႬႠჂ ႵႠႰႧႭჃႪႨ, энай картулі) — літаратурная мова Грузіі, якая з'явілася ў V стагоддзі. Шырока выкарыстоўвалася ў XI стагоддзі, у XVIII стагоддзі развілася ў сучасную грузінскую мову. Цяпер ужываецца як мова набажэнства ў Грузінскай праваслаўнай царкве.
Перыядызацыя
Корпус тэкстаў на раннім старажытнагрузінскім складаецца з 12 надпісаў і 8 рукапісаў з рэлігійнымі тэкстамі. Літаратура на класічным старажытнагрузінскім уключае ў сябе філасофскія і гістарыяграфічныя працы.
Ранняя старажытнагрузінская мова адносіцца да V — VIII стагоддзя і складаецца з дыялектаў Ханмэці (ხანმეტი, V — VII стагоддзі) і Хаэмэці (ჰაემეტი, VII — VIII стагоддзі).
Класічная мова існавала на працягу IX — XI стагоддзяў.
Фанетыка
Налічваецца 29 зычных і 5 галосных. Таксама вылучаецца паўгалосная й — алафон галоснай "і" у поствакальнай пазіцыі.
Грузінскі алфавіт, што ўжываўся ў старажытнагрузінскай — «асамтаўрулі» (загалоўныя літары) альбо «мрглавані» (выкругленыя). Алфавіт фанетычны, паказвае амаль што заўсёды адназначную адпаведнасць між фанемамі й графемамі. Створаны на аснове грэчаскага алфавіту з тым жа алфавітным парадкам літараў — літары, што прадстаўляюць фанемы негрэчаскага паходжання, знаходзяцца ў самым канцы; таксама ёсць тры літары, якім адпавядаюць тры грэчаскія фанемы, не прадстаўленыя ў грузінскай мове (ē, ü ды ō). Нарыс літараў у большасці выпадкаў значна адрозніваецца ад грэчаскага (Φ Θ Χ [pʰ tʰ kʰ] паходзяць на асамтаўрулі Ⴔ Ⴇ Ⴕ).
↑ Транслітарацыя зроблена па Нацыянальнай сістэме транслітарацыі Шукіі Апрыданідзэ і Лявана Чхаідзэ (Грузінская акадэмія навук, 2002). Прыдыханне не адзначаецца, глаталізацыя адзначаецца апострафам. У квадратных дужках паказаныя эквіваленты IPA, калі ёсць адрозненні
Літаратура
Aronson, Howard J. Georgian phonology // Phonologies of Asia and Africa / Alan S. Kaye. — Vol. 2, Winona Lake, Indiana: Eisenbrauns (англ.), 1997. — ISBN 1-57506-018-3.