Старажытнаверхненямецкая мова
![]() Старажытнаверхненямецкая мова (ням.: Althochdeutsch) — найстаражытнейшая засведчаная ў пісьмовым выглядзе форма нямецкай мовы. Ахоплівае часавы перыяд з 750 па 1050 год. Аднак часавыя рамкі ўмоўныя, бо змены ў мове па вядучых параметрах храналагічна не заўсёды супадаюць. Акрамя таго, розныя даследчыкі прапануюць розныя перыядызацыі старажытнаверхненямецкай мовы. Старажытнаверхненямецкая мова — гэта абазначэнне групы ўсходнегерманскіх дыялектаў, на якіх размаўлялі паўднёвей ад так званай лініі Бенрата, што праходзіць ад дзюсельдорфскага раёна Бенрат (прыблізна ў заходне-ўсходнім накірунку). Паколькі старажытнаверхненямецкая мова ўяўляла сабой групу блізкароднасных дыялектаў, у раннім Сярэднявеччы не было адзінай пісьмовай мовы. Старажытнаверхненямецкімі помнікамі літаратуры былі ў асноўным рэлігійныя тэксты (малітвы, пераклады Бібліі), некалькі заходніх вершаў («Песня пра Хільдэбранта») альбо проста надпісы, замовы і да т. п. Літаратура
Спасылкі
У Вікіслоўніку спіс слоў старажытнаверхненямецкай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Старажытнаверхненямецкая мова»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia