Стараселле (Александрыйскі сельсавет)
Старасе́лле[1] — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 19 (20[1]) км на паўночны захад ад горада Шклоў, за 12[1] км ад чыгуначнай станцыі Копысь, за 50[1] км ад Магілёва; на аўтамабільнай дарозе Н11584, за 4 км ад аўтамабільнай дарогі Р76. Каля аграгарадка працякае рака Бярозаўка. ГісторыяУпершыню Стараселле згадваецца ў XVI стагоддзі як маёнтак у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства, уладанне Сапегаў. У 1606 годзе тут існаваў касцёл. 3 1656 года мясціна перайшла ў валоданне Нарушэвічаў, потым пратэстанцкай царквы. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) мястэчка спалілі маскоўскія захопнікі. ![]() У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Стараселле апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Тут працавала смалакурна-шкіпінарнае прадпрыемства (1859), дзейнічалі Траецкая царква і царкоўна-прыходская школа (1862). У 1868 годзе мястэчка было ў валоданні Л. Цітова; 2 крупадзёрныя, вінакурны і цагельны заводы, сукнавальня, 2 млыны, карчма. Станам на 1886 год — 33 двары, валасная і мяшчанская ўправы, 2 царквы, касцёл, сінагога, вадзяны млын, карчма, 11 крамаў, 2 кірмашы. На 1909 год — 88 двароў. З 1919 года Стараселле ў Гомельскай, з 1920 года — у Віцебскай губерні, з 1924 года — у БССР, адміністрацыйны цэнтр Старасельскага сельсавета Копыскага, Талачынскага, Шклоўскага раёнаў[1]. Да 2013 года Стараселле ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсавета[2], у 1924—1963 гадах яго цэнтр[3]. Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia