Старое Сяло (Жабінкаўскі раён)
Старо́е Сяло́[2] (трансліт.: Staroje Sialo, руск.: Старое Село) — вёска ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Азяцкага сельсавета. ГісторыяУ дакументах Старое Сяло сустракаецца з сярэдзіны XVI ст. Верагодны час заснавання — XV ст. Згодна рэвізіі 1566 г., вёска з'яўлялася цэнтрам Старасельскага войтаўства Палескай воласці Берасцейскага староства. У 1940—1954 гадах цэнтр Старасельскага сельсавета. НасельніцтваУ 1816 г. у вёсцы жылі 52 чалавекі. У 1857 г. тут 90 двароў, 326 чалавек. У 1866 г. вёска стала цэнтрам аднайменнага сялянскага таварыства Азяцкай воласці (жылі 547 сялян). У 1897 г. налічвалася 137 двароў, дзе жыў 921 чалавек. У 1914 г. — 183 двары і 1059 жыхароў — найбольшая колькасць насельніцтва за ўсю гісторыю. У 1935 г. насельніцтва зменшылася да 892 чалавек. У 1999 г. у вёсцы 244 двары, дзе жывуць 535 чалавек. Памятныя мясціны
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia