Малыя Радванічы
Малы́я Радва́нічы[1] (трансліт.: Malyja Radvaničy, руск.: Малые Радваничи), Зарэчныя Радванічы — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Радваніцкага сельсавета. ГеаграфіяРазмешчаны за 32 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Вялікія Радванічы — Брэст. Гідралагічны пост дзейнічае на рацэ Рыта. ГісторыяУ XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. З 1861 года ўладанне М. Гутоўскага, якому належала 196 дзесяцін зямлі; сяляне Радваніцка-Зарэчнага сельскагаспадарчага таварыства мелі 341 дзесяціну зямлі. Дзейнічала школа граматы. У 1905 годзе вёска ў Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Радваніцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 6 двароў, загубілі 35 жыхароў; на фронце загінулі 15 вяскоўцаў, 5 — у партызанах. 4 верасня 1972 года да Малых Радванічаў далучана вёска Муры[2]. Насельніцтва
ЭканомікаЗемлі ў складзе Рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“» (цэнтр — аг. Вялікія Матыкалы). Славутасці
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia