Старынкі (Дзяржынскі раён)
Стары́нкі[2][3] (трансліт.: Starynki, руск.: Старинки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Бараўскога сельсавета. ![]() ГеаграфіяЗнаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Дзяржынск, за 48 км ад Мінска, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Койданава[3]. Праз вёску працякае рака Самацеч (прыток Ператуці), пралягае аўтамабільная дарога Н8385 Дзяржынск — Вялікае Сяло. ГісторыяВядома з 1484 года, калі каралём Казімірам нададзена ў вотчыну збегламу з Вялікага княства Маскоўскага вярэйскаму княжычу Васілю Міхайлавічу. З 1588 года цэнтр Старынкаўскай воласці Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Маёнтак, сажалкі, млын, карчма. З 1793 года ў Велікасельскай воласці Мінскага павета. У 1836 годзе пабудаваны касцёл. У 1868 годзе адкрыта царкоўнапрыходская школа, у якой вучыліся 30 хлопчыкаў. У 1886 годзе 48 двароў, 480 жыхароў, праваслаўная царква, школа, вадзяны млын, вінакурны завод. У 1897 годзе 484 жыхары. У 1909 годзе вёска Старынкі, 48 двароў, 481 жыхар, маёнтак Старынкі, 1 двор, 64 жыхары. Да 30 кастрычніка 2009 года вёска была цэнтрам Старынкаўскага сельсавета[4]. Насельніцтва
Памятныя мясціны
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia