Стары Сцепаноў
Стары́ Сцепано́ў[1] (трансліт.: Stary Sciepanoŭ, руск.: Старый Степанов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (30 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 36 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 64 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 153 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска Сцепаноў у Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска Сцепаноў падзялілася на дзве — Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Старастэфаноўскага сельсавета, з 1931 года да 24 красавіка 1934 года і з 1938 года да 12 лістапада 1966 года Сцепаноўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1931 годзе арганізаваны калгас "Камінтэрн", працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Да 12 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сцепаноўскага сельсавета, пасля — у склад Савіцкага сельсавета[3], які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia