Статуэтка жанчыны (Елісеевічы)
Статуэтка жанчыны — скульптурная выява аголенай жанчыны з верхнепалеалітычнай стаянкі Елісеевічы (Бранская вобласць), выяўленая ў 1935 годзе археолагам К. М. Палікарповічам. Некаторыя крыніцы называюць статуэтку найстаражытнай выявай чалавека на тэрыторыі Беларусі[1], хоць у наш час Елісеевічы з'яўляюцца часткай Расіі АпісаннеВыразаная з мамантавага біўня і мадэліраваная ў тыповым для палеаліту стылі статуэтка мае даўжыню 15 см. Прапорцыі фігуркі некалькі выцягнутыя за кошт адносна доўгага торса, які плаўна перазодзіць у масіўныя, выразна аформленыя і надзвычай пластычныя ногі. Ступні ног ледзь пазначаны, не выразаны таксама рукі і галава. Знаходка вылучаецца сярод аналагічных твораў значнай ступенню рэалістычнасці, разумнымі межамі гіпертрафіі, стараннасцю выканання. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia