Строммашына (Магілёў)
Магілёўскі завод «Строммашына» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснавана ў верасні 1913 года ў Магілёве які прыватная медналіцейна-механічная майстэрня братоў Мазья. ГісторыяРасійская імперыяУ верасні 1913 годзе браты М. і А. Мазья адкрылі ў Магілёве медналіцейна-механічную майстэрню па Дняпроўскім праспекце (цяпер Першамайская вуліца). У майстэрні выраблялі млыны, маслабойні і вінакурні, артэзіянскія калодзежы, плугі, косы і сякеры. У 1914 годзе ў майстэрні працавала 15 работнікаў. У 1917 годзе прадпрыемства стала чыгуналіцейна-кацельным заводам братоў Мазья і Аранзон. Завод меў уласную краму і быў абанентам тэлефоннай сеткі Магілёва. Савецкі перыяд![]() У лістападзе 1918 г. бальшавікі нацыяналізавалі завод, які стаў вырабляць павозкі і рамантаваць аўтамабілі і паходныя кухні для Чырвонай арміі. У 1919 г. завод налічваў 27 супрацоўнікаў. У 1920 г. лік супрацоўнікаў вырас да 118 работнікаў і 17 службоўцаў. У 2-й палове 1921 г. прадпрыемства атрымала назву «7-ы чыгуналіцейны завод», які стаў вырабляць сельскагаспадарчыя машыны і прылады (конны прывад, веялка, малацілка, плуг, барана і кацёл), абсталяванне для млыноў, вінакурняў і лесапілак. У 1-й палове 1923 г. арцель работнікаў аднавіла завод пасля прастою пад назвай «Адраджэньне»[2]. У 1926 г. завод «Чырвоны адраджэнец» меў 67 работнікаў. У 1935 г. завод атрымаў імя Г. Дзімітрава, увайшоў у склад Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР і налічваў 184 супрацоўнікаў. У 1937 г. колькасць супрацоўнікаў вырасла да 236. У ліпені 1941 г. завод вывезлі ў Куйбышаў (РСФСР), дзе сталі выпускаць авіярухавікі. Тым часам нямецкія акупанты стварылі на плошчах завода канцлагер. У 1946 г. завод аднавілі ў Магілёве пад назвай «Строммашына». Частку вырабаў паставілі ў 4 краіны Азіі (Інданезія, Індыя, Іран і Турцыя) і 5 краін Еўропы (Балгарыя, Венгрыя, Італія, Польшча і Францыя). У 1962 г. «Строммашыне» перадалі цэхі завода «Электрарухавік». У 1965 г. пачалі выраб грузавых і пасажырскіх ліфтаў. У 1973 г. вырабілі больш за 3400 ліфтаў. У 1987 г. «Строммашына» стала выпускаць абсталяванне «СМК 350» для заводаў керамічнай цэглы (магутнасць 75 млн цаглін за год). У выніку ў РСФСР пабудавалі заводы ў пас. Круглае (Чалябінская вобласць), Варатынску (Калужкая вобласць) і Новакубанск (Краснадарскі край). СучаснасцьУ 1995 г. прадпрыемства стала вырабляць вытворчыя лініі для выпуску жалезабетонных, напружаных шпалаў і брусы стрэлачных пераводаў. У 1996 г. першую лінію паставілі на Ашхабадскі завод жалезабетонных шпалаў (Туркменістан), магутнасць якога склала 500 000 шпалаў. У 1998 г. пусцілі лінію палімерных парашковых пакрыццяў магутнасцю 100 000 м² за год. У 1999 г. завод «Строммашына» асвоіў рамонт збожжаўборачных камбайнаў «Дон-1500». У 2003 г. вырабілі першы прывад штангавай глыбіннай пампы ПШГНТ для свідравіны № 91 Залатавухінскага радовішча кіраўніцтва «Рэчыцанафта» УП «Беларуснафта»[2]. У 2009 г. пусцілі лінію гальванічнага пакрыцця. У студзені 2016 г. эканамічны суд Магілёўскай вобласці прызнаў ААТ "Магілёўскі завод «Строммашына» неплацежаздольным і вылучыў 2,5 гады на яго фінансавае аздараўленне[3]. 2 лютага 2016 г. стала вядома, што в.а. гендырэктара завода быў прызначаны раней асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог, крадзяжы і прычыненне шкоды ў буйным памеры, Дзмітрый Усаў, які датэрмінова выйшаў на свабоду[4]. У ліпені 2016 г. завод наведаў прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і паабяцаў выратаваць яго, але ў ліпені 2018 г. Савет Міністраў Беларусі ў чарговы раз працягнуў тэрмін санацыі да сярэдзіны 2023 г.[5] У верасні 2023 года будынкі і камунікацыі, размешчаныя на плошчы памерам 3,5 га — той, якая бліжэй да вуліцы Першамайскай, прададзены за 5.738.812 беларускіх рублёў. Астатнюю частку, плошчай каля 17 гектараў, якую раней займала прадпрыемства, у 2022 годзе купіла ААТ «Белаз» і стварае там вытворчасць сталёвых канструкцый. Новым уласнікам стала кампанія ТАА «Тведас» — кампанія, якая да гэтага пабудавала ў Магілёве некалькі гандлёвых цэнтраў.[6] У сакавіку 2024 года стала вядома пра планы стварэння новай грамадскай прасторы. На тэрыторыі былога завода з’явяцца сучасныя аб’екты — парк атракцыёнаў і вялікі крыты дзіцячы цэнтр. Частку плошчаў адвядуць пад гіпермаркет і будаўнічую краму. Вядуцца працы ў цэхах № 1 і № 5, якія выходзяць на вуліцу Ціміразеўскую.[7] Кіраўніцтва
Генеральныя дырэктары
Помнікі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia