Струпіца![]() Струпіца — рака ў паўночных ваколіцах Гомеля XVI—XIX стст. Упершыню згадваецца ў «Рэестры рэвізіі гаспадарскай Гомельскай воласці» 1560 года як адзін з арыенціраў зямельных меж, вызначаных для сёл Ваўковічы і Плеса[1]. Згодна з «Генеральным планам Беліцкага павета» 1784 года брала пачатак прыблізна за дзве вярсты на паўднёвы захад ад сяла Яроміна і заканчвалася ў раёне сяла Прудок[2]. У апісанні 1848 года Струпіца характарызавалася як «невялічкая ручаіна», што ўвесну «прабягала» праз Прудок, утвараючыся з рукава Кабылінага балота каля сяла Краснае, а ўлетку высыхала[3]. Сучасныя вадаёмы ў абшары між Тралейбусным праездам і вуліцай Крупскай у Гомелі[4] могуць быць суаднесены з рэшткамі аднаго з адрэзкаў рэчышча Струпіцы. ЭтымалогіяКраязнавец і філолаг А. Ф. Рогалеў бачыць у назве «Струпіца» «старажытную ілірыйскую каранёвую аснову *Straūpa ў значэнні „вада, якая струменіць, цячэ”»[5]. Між тым паралелі з латышскімі лексемамі «strauja» (паток, плынь, цячэнне) і «straujupīte» (рака, што хутка цячэ)[6] даюць падставы разглядаць назву як рэлікт старажытнай балцкай гідраніміі. Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia