Яроміна (Гомельскі раён)
Яро́міна[2] (трансліт.: Jaromina, руск.: Ерёмино) — аграгарадок у Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Яромінскага сельсавета. ГеаграфіяЗа 5 км на паўночны захад ад Гомеля. У аграгарадку знаходзіцца 2 прыпыначныя пункты чыгункі -- Светач (на поўдні) і Яроміна, а прыпыначны пункт Касцюкоўка знаходзіцца паблізу на поўнач. На захадзе меліярацыйны канал, злучаны з ракой Рандоўкай (прыток Узы). Транспартная сувязь па аўтамабільнай дарозе Доўск — Гомель. Праз вёску праходзяць маршруты гарадскіх аўтобусаў (г. Гомель) №38, 43, 44. У вёсцы 2048 жылых дамоў (2004 год). Планіроўка складаецца з 2 частак, падзеленых невялікім вадасховішчам. Забудова двухбаковая, дома драўляныя і цагляныя, пераважна аднапавярховыя, сядзібнага тыпу. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц, вёска вядомая з XVIII стагоддзя як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. З 1795 года дзейнічала царква. Памешчыкі Красінскі-Карвін і Багданаў мелі тут у 1840 годзе 475 дзесяцін зямлі і піцейны дом. У 1850 годзе побач была пракладзена шаша Пецярбург — Кіеў. Пасля будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі ў 1873 годзе пачала працу чыгуначная станцыя. У 1885 годзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, вінная крама, млын. У 1889 годзе пабудавана драўляная Пакроўская царква (архітэктар П. Г. Камбураў), у народным вучылішчы атрымлівалі адукацыю 46 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак, а ў 1902 годзе, адпаведна, 89 і 33. У 1897 годзе працавалі царква, школа, карчма. У 1897 годзе ў Пакалюбічскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1908 годзе побач знаходзілася 3 фальварка. У 1926 годзе дзейнічалі паштовы пункт, 2 школы. Побач знаходзіліся хутары. З 8 снежня 1926 года цэнтр Яромінскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскага акруга, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны хлебароб». Працавалі сталярная і шорная майстэрні, нафтавы млын, кузня. У 1933 годзе размясціўся ўчастак Гомельскай МТС. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 267 жыхароў вёскі. Яроміна было вызвалена 26 лістапада 1943 года. Каля будынка сельсавета збудавана стэла і пліты з імёнамі загінулых землякоў. У 2005 годзе была праведзена рэканструкцыя стэлы «Нішто не забыта, Ніхто не забыты». У 1959 годзе цэнтр калгаса «XXII з’езд КПСС». Размяшчаюцца камбінат бытавога абслугоўвання, «Аграпрамтэхніка», «Сельгасхімія», абласная станцыя аховы расліннага свету, сярэдняя і музычная школы, эксперыментальны культурна-спартыўны цэнтр, Дом культуры, 2 бібліятэкі, амбулаторыя, дзіцячыя яслі і сад, аптэка, аддзяленне сувязі, кафэ, 4 крамы, лазня. У склад Яромінскага сельсавета да 1962 года ўваходзілі пасёлкі Высокае і Новы, да 1997 года Новае Жыццё, да якога ў 1962 годзе быў далучаны пасёлак Высокае. Усе гэтыя населеныя пункты ў цяперашні час не існуюць. 17 чэрвеня 2008 года ў склад вёскі ўключаны пасёлак Бардзіна[3]. З 1927 года ў вёсцы існуе ансамбль песні і танца «Колас», якому ў 1969 годзе прысвоена званне народнага. Насельніцтва
Вядомыя ўраджэнцы
СлавутасціУ памяць пра жыхароў вёскі, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны, каля сельсавета ўстаноўлена стэла і пліты з імёнамі загінулых. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia