Стрэльскі (заказнік)
Рэспубліканскі заказнік «Стрэ́льскі» — заказнік у Беларусі, на тэрыторыі Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці. Створаны 23 лютага 1999 года як рэспубліканскі ландшафтны заказнік у мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальных прыродных комплексаў Беларускага Палесся і папуляцый дзікарослых раслін, дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, а таксама месцаў іх росту і пражывання[1]. 3 красавіка 2020 года пераўтвораны ў рэспубліканскі заказнік[2]. Кіраванне Стрэльскім заказнікам ажыццяўляюць Калінкавіцкі і Мазырскі райвыканкамы[2]. Плошча заказніка складае 12 054,09 гектараў[2]. Ландшафты ўзгорыстыя, марэнныя, эразійныя з покрывам супескаў, слаба дрэніраваных раўнін, поймы ракі Прыпяць і яе прытокаў. Перапады вышынь складаюць да 40 м. Прыроднае расліннае покрыва займае каля 80 % плошчы заказніка[3]. Пераважаюць хваёвыя лясы, шмат дубоў. Таксама сустракаюцца чорнаальховыя лясы і крапіўныя ясеннікі. У флоры налічваюцца больш за 500 відаў сасудзістых раслін, 250 відаў ніжэйшых раслін, 27 відаў з іх занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі[3]. Сярод іх венерын чаравічак сапраўдны, кураслеп лясны, кадзіла сармацкае, касач сібірскі, сальвінія плывучая і інш. У фаўне пазваночных Стрэльскага заказніка 264 віды, 20 з іх у Чырвонай кнізе Беларусі[3]. Сярод іх сцерлядзь, вусач, чарапаха балотная, паганка малая, арэшнікавая соня, вячэрніца малая і інш. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia