Стэфанія дэ Багарнэ
Стэфанія Луіза Адрыянна дэ Багарнэ́ (фр.: Stéphanie Louise Adrienne de Beauharnais; 28 жніўня 1789, Версаль — 29 студзеня 1860, Ніца) — вялікая герцагіня Бадэнская, жонка вялікага герцага Карла Бадэнскага. БіяграфіяНарадзілася ў Версалі ў сям’і графа Клода Багарнэ, стрыечнага брата віконта Аляксандра дэ Багарнэ, і яго жонкі Кладзіны. Пасля смерці маці ад сухот у 1791 годзе выхоўвалася ў пансіёне пры кляштары ў Мантабане, адкуль па загадзе Напалеона была выклікана ў Парыж. Жазэфіна Багарнэ прызначыла яе ў модны пансіён мадам Кампан, дзе выхоўвалася яе дачка Гартэнзія. Па заканчэнні навучання ў 1806 годзе Стэфанія, як член імператарскай сям’і, пераехала на жыхарства ў палац Цюільры, дзе вяла раскошнае жыццё, якое доўжылася, аднак, нядоўга. ![]() Неўзабаве Напалеон з палітычных меркаванняў арганізаваў яе шлюб з курфюрстам Карлам Бадэнскім (1786—1816), дараваў Стэфаніі тытул «прынцэсы Францыі» і ўрачыста ўдачарыў яе. Каб дзед жаніха пагадзіўся на гэты няроўны шлюб, Напалеон павялічыў яго ўладанні і зрабіў яго вялікім герцагам. Акрамя таго ён прымусіў Карла Бадэнскага адмовіцца ад сваёй нявесты Аўгусты Баварскай, з якой ажаніў свайго пасерба Яўгенія Багарнэ. Стаўшы прыёмнай дачкой імператара, Стэфанія была пераведзена ў асабліва раскошныя апартаменты Цюільры і ва ўсіх прыдворных цырымоніях займала другое месца пасля імператрыцы Жазэфіны, што ўзбудзіла зайздрасць Гартэнзіі і сясцёр імператара. Ад прыроды вясёлая, жывая і какетлівая (з добрым колерам твару, блакітнымі вачамі і прыгожымі бялявымі валасамі) Стэфанія аказвала Напалеону асобую ўвагу[8]. Ён жа, маючы слабасць да добранькай сваячкі, паддаўся яе чарам. Пайшлі плёткі. Гэтаму ганебнаму скандалу паклала канец рэўнасць Жазэфіны, якая нагадала Стэфаніі, што «ў яе ёсць жаніх, якому ёй і трэба строіць вочкі, а не мужу цёткі». ![]() Калі Карл Бадэнскі прыехаў у Францыю, ён зусім не спадабаўся нявесце. Вяселле адбылося ў Парыжы 8 красавіка 1806 года, аднак, Стэфанія з першага ж дня замкнулі дзверы сваёй спальні перад мужам. Карыстаючыся вялікай папулярнасцю ў грамадстве, яна какетнічала з Жэромам Банапартам, яе вабіла яго страсць і на ўсіх балях яна танчыла толькі з ім. Аднойчы ўвечар іх блізкія адносіны сталі вельмі прыкметнымі і з прынцэсай Кацярынай здарылася істэрыка. Паводзіны Стэфаніі выклікалі ўсеагульнай скандал. Напалеон зрабіў ёй строгую вымову і адправіў яе з мужам у Карлсруэ, куды стаў пісаць ёй бацькоўскія лісты, раячы любіць мужа. У Германіі адчужэнне паміж мужам і жонкай працягвалася па-ранейшаму і прынц Карл стаў весці цалкам асобнае ад жонкі жыццё. Але ў 1808 годзе ў легкадумнай Стэфаніі адбыліся змены, яна, разумеючы, што павінна нарадзіць спадчынніка, нечакана стала ласкавай з мужам, але прынц астуджаны яе супраціўленнем, не паверыў у шчырасць яе пачуццяў і адштурхнуў яе. Справа дайшла то таго, што яны не бачыліся ў працягу двух гадоў. Карл пражываў у Карлсруэ, а Стэфанія ў Мангейме. Тым не менш у 1810 годзе яны прымірыліся і сталі шчаслівай закаханай парачкай, нарадзіўшы на свет пецярых дзяцей. У 1811 годзе пасля смерці дзеда прынц Карл стаў вялікім герцагам, а Стэфанія герцагіняй. На працягу сямі гадоў яна была цалкам шчаслівай у сямейным жыцці, хоць смерць яе сына і прыдворныя інтрыгі з мэтай пераканаць мужа развесціся з ёй прычынілі ёй нямала гора. ![]() 8 снежня 1818 года Карл Бадэнскі нечакана памёр. Пасля яго смерці трон Бадэна заняў ягоны дзядзька Людвіг I. Застаўшыся ўдавой у 29 гадоў, Стэфанія доўга аплаквала мужа і сына. Яна жыла вельмі сціпла ў Мангеймскім замку, дзе яе салон быў папулярным месцам сярод мясцовых інтэлектуалаў, ці ў летнім палацы ў Бадэн-Бадэне. Праз некалькі гадоў яна перасялілася ва Фрайбург. Там у маляўнічым замку яна стала прымаць свецкіх асоб і нават давала балі. Пасля таго як прынц Луі Напалеон стаў прэзідэнтам другой Французскай рэспублікі, Стэфанія часта наведвала Парыж, дзе брала ролю гаспадыні на балях, якія даваў прынц у Елісейскім палацы. Яна вітала аднаўленне імперыі ў Францыі і памерла ад запалення лёгкіх у 1860 годзе ў Ніцы[9]. Пахавана ў каралеўскай пахавальні ў царкве Святога Міхаіла ў Пфорцгайме. Дзеці
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia