Субкамандантэ Маркас
Субкаманда́нтэ Інсурхе́нтэ Ма́ркас (ісп.: Subcomandante Insurgente Marcos) — левы мексіканскі палітык, пісьменнік, філосаф, лідар і ідэолаг руху сапатыстаў, кіраўнік САНВ (1994—2014), аўтар больш за 200 эсэ і 21 кнігі. ІмяМяркуюць, што сапраўднае імя субкамандантэ — Рафаэль Себасцьян Гільен Вісентэ (ісп.: Rafael Sebastián Guillén Vicente), але сам ён гэта абвяргаў, сцвярджаючы, што «Маркас нарадзіўся 1 студзеня 1994 года» (дзень пачатку індзейскага паўстання). Маркас — сапраўднае імя аднаго з памерлага сябра субкамандантэ. Лідар сапатыстаў заявіў, што таго, кім ён быў у пачатку 80-х, «больш не існуе», таму яго былое імя «не мае ніякага значэння»[3][4]. БіяграфіяДа 1994Мексіканскі ўрад сцвярджаў, што Маркас наведваў езуіцкую школу ў Тампіка, дзе ён азнаёміўся з тэалогіяй вызвалення. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі, пасля чаго атрымаў званне прафесара філасофіі ў сумежным універсітэце UAM. У 1983 годзе Маркас адправіўся ў горы Ч’япас, каб пераканаць бедных індзейцаў майя арганізаваць і запусціць пралетарскую ревалюцыю супраць мексіканскай буржуазіі і федэральнага ўрада. Выслухаўшы яго прапанову, жыхары Ч’япаса «проста глядзелі на яго», а пасля адказалі, што яны не гарадскія рабочыя. Ходзяць чуткі, што Маркас пакінуў Радзіму ў сярэдзіне 1980-х гадоў, з’ехаўшы ў Нікарагуа, дзе служыў у сандзіністаў пад псеўданімам El Mejicano. У канцы 1989 года Маркас вярнуўся ў Мексіку, каб дапамагчы стварыць «Сапатысцкую Армію Нацыянальнага Вызвалення» (САНВ) пры падтрымцы сандзіністаў і сальвадорскай левай партызанскай групоўкі ФНВФМ. САНВЗімой 1994 пачалося індзейскае паўстанне ў мексіканскім штаце Ч’япас, якое рух сапатыстаў падтрымаў. Аднак урад хутка здушыў мяцеж, а САНВ прыйшлося ненадоўга залегчы на дно. У красавіку 2001 Субкамандантэ Маркас узначаліў мірны паход на Мехіка. У чэрвені 2005 года ў рамках прэзідэнцкай кампаніі Маркас анансаваў «Іншую кампанію». Сапатысты не збіраліся вылучаць або падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў на прэзідэнцкі пост, замест гэтага яны вылучылі патрабаванні прыняцця новай канстытуцыі, у якой былі б замацаваны агульнанацыянальная ўласнасць на натуральныя багацці Мексікі і аўтаномныя правы для 57 карэнных этнасаў. У кастрычніку 2007 года Субкамандантэ Маркас праводзіць сустрэчу з прадстаўнікамі індзейскіх народаў Мексікі. Ён заявіў, што гэтае мерапрыемства прымеркавана да 515-годдзя ўварвання на зямлі індзейцаў, якія затым падвергнуліся «капіталістычнай псуты і эксплуатацыі»[5]. У ліпені 2012 года Энрыке Пенья Ньета быў абраны прэзідэнтам Мексікі. Новы кіраўнік дзяржавы працягнуў праамерыканскую палітыку сваіх папярэднікаў. Сапатысты правялі пратэстныя акцыі ў штаце Ч’япас супраць новай улады. Сярод дэманстрантаў быў Субкамандантэ Маркас[6]. Сыход з САНВУ маі 2014 года ў заяве «Паміж святлом і ценем», размешчанай на сайце САНВ, субкамандантэ Маркас заявіў, што пакідае арганізацыю, сказаўшы, што «голас Сапатысцкай арміі нацыянальнага вызвалення больш не з’яўляецца маім голасам», патлумачыўшы гэта рашэнне «ўнутранымі зменамі» ў руху. Ён заявіў, што «мы вырашылі, што сёння Маркаса больш не існуе», дадаўшы, што гэта было яго апошняе паведамленне ў якасці лідара арміі і аспрэчыўшы чуткі пра сваю хваробу. Маркас сказаў, што яго місія — «пракласці шлях для новага пакалення, якому трэба будзе з гэтага часу гаварыць ад імя арміі»[7][8]. ТворчасцьТворчасць Субкамандантэ накіравана, па большай частцы, на барацьбу з неалібералізмам. Вельмі часта ў сваіх эсэ ён выкарыстоўвае іронію, прыпавесці і паэтычныя прыёмы, а таксама стыль магічнага рэалізму. Палітычная філасофія Маркаса, якую называюць таксама неасапатызмам, можа быць ахарактарызаваная як сумяшчэнне асноўных прынцыпаў марксізму і анархізму.[9] Вядомыя кнігі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia