Сумнік звычайны
Су́мнік звычайны[1] (Solidago virgaurea) — кветкавая расліна з роду Сумнік (Solidago) сямейства Астравыя (Asteraceae). НазваСумнік звычайны, уплаўнік[2], табака лясная[3], перастрэл, стрэльнік[4], блошкі, грабкі, жаўтакруг, куннік, палятуха, розга, сумнік залацісты, угаднік[5], сумнік, цыкорыя дзікая[6]. Батанічнае апісанне![]() ![]() Шматгадовая травяністая расліна са сцяблом вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, крыху галінастае, часам чырвона-фіялетавага колеру. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжана-эліпсоіднай формы, завостранае, з крылатым чаранком. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае. Цвіце ў ліпені — верасні. Кветкі расліны жоўта-залацістага колеру ў шматлікіх дробных кошыках, сабраных у доўгія вузкія мяцёлкі. Плод — сямянка з шурпатым чубком. Атрутная расліна. У каранях прысутнічае інулін. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Расце на схілах, у травяністых месцах, лясах, на высечках і ўзлесках. Лекавая, меданосная і фарбавальная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia