Супрасль
Су́прасль (польск.: Supraśl) — горад у Польшчы, знаходзіцца ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства, на ўсход ад горада Беласток. Горад размешчаны над ракой Супрасль, на тэрыторыі Кнышынскай пушчы. Колькасць насельніцтва — 4,4 тыс. чал. (2021). ГісторыяЗаснаванне Супрасля звязана з перанясеннем у 1500 Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, размешчанага паблізу Грудка ўніз па рацэ. У пачатку XVI стагоддзя пабудавана Супрасльская царква-крэпасць, якая затым была аздоблена адмысловымі фрэскамі і іканастасам. На працягу XVII—XVIII стагоддзяў Супрасль стала значным культурна-навуковым асяродкам, тут знаходзілася багатая бібліятэка, друкарня. Вядомы імёны супрацоўнікаў тыпаграфіі другой паловы XVIII стагоддзя: друкары Антон Чарняўскі, Крэстомскі, Адам Генрых Подзебраньскі, мастак і прафесар жывапісу Антоній Грушэцкі, гісер Аляксей Завадскі[2]. У пачатку XIX стагоддзя манастыр заняпаў, выдатная бібліятэка была вывезена з Супраслі, большай часткай — у Вільню. Тады ж быў страчаны найкаштоўнейшы яе скарб: старэйшы напісаны кірыліцай рукапіс XI стагоддзя. У сярэдзіне XIX стагоддзя Супрасль стала буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці, але тэкстыльныя прадпрыемствы былі ліквідаваны ў пачатку XX стагоддзя з-за аддаленасці горада ад чыгуначных шляхоў. Архітэктурныя помнікі Супраслі былі моцна разбураны фашысцкімі акупантамі ў 1944, пасля вайны — часткова адбудаваныя. З 1980-х гадоў аднавіў дзейнасць Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр, у 1996 годзе польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за праваслаўнай царквою, зараз тут завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы. Гаспадарчае развіццёРазмяшчэнне горада ў маляўнічай лясістай мясцовасці спрыяе развіццю розных галін гаспадарчай дзейнасці. У Супраслі знаходзіцца дырэкцыя ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы. Горад з’яўляецца цэнтрам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Тут развіваецца рэкрэацыйная сфера, з 2001 года Супрасль атрымала статус курорта. Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты, з 2006 года дзейнічае Музей ікон. У Супраслі працуе Вышэйшая школа фізічнага выхавання і турызму. Славутасці![]()
Беларусы ў СупрасліСупрасль з’яўляецца адным з цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Наяўнасць тут важнага асяродка праваслаўя з’яўляецца чыннікам, які спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці мясцовых беларусаў. Вядомыя асобыЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia