Грудак (Беластоцкі павет)
Гру́дак (польск.: Gródek; беларуская назва — Гарадо́к) — вёска ў Польшчы, за 33 км на ўсход ад Беластока, на рацэ Супраслі. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Грудак ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеГарадок узнік у XV стагоддзі як замак Вялікага Княства Літоўскага, у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводства. Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1498 годам, калі Аляксандр Хадкевіч фундаваў тут манастыр. У 1500 годзе гэты манастыр быў перанесены вышэй па плыні ракі ў Супрасль. У сярэдзіне XVI стагоддзя Гарадок стаў мястэчкам. У XVII—XVIII стагоддзях мястэчка знаходзілася ў валоданні Пацаў, Сапегаў, Радзівілаў. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Гарадок апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартаменце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам паміж Расіяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. У 1897 годзе афіцыйны статус Гарадка быў паніжаны да вёскі. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Грудак апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводстве. З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Грудак акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Гарадок увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласць. З чэрвеня 1941 да верасня 1944 года вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі Грудак Польскай Народнай Рэспубліцы. Насельніцтва
Культура
Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia