Супрасльскі абраз Маці Божай

Супрасльскі абраз Маці Божай
выява
Дата з'яўлення: 1503
Іконаграфічны тып: Адзігітрыя
Месца знаходжання: Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр, Польшча
Дата святкавання 23 ліпеня (10 жніўня)

Супрасльскі абраз Маці Божай, Супрасльская Адзігітрыя — адна з хрысціянскіх святынь Беларусі і Польшчы, ушаноўвалася праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквамі.

Гісторыя

Паводле прыхадской кнігі Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра ўнесена ў 1503 годзе смаленскім епіскапам Іосіфам у Супрасль у дар манастыру разам з царкоўным начыннем і богаслужэбнымі кнігамі. Пашыраная на Беласточчыне легенда сцвярджае, што абраз з’явіўся двум манахам на водах ракі Супрасль.

Іканапісны звод паходзіць ад візантыйскага абраза Маці Божай — Улахернскай Адзігітрыі («Пуцевадзіцельніцы»), напісанай паводле царкоўнага падання евангелістам Лукой непасрэдна з Багародзіцы і перанесенай у пач. XII ст. кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам у Смаленск.

У адрозненне ад Улахернскай Адзігітрыі і яе спісаў (гл. Смаленскі абраз Маці Божай) на Супрасльскім абразе дзіцятка Ісус трымае ў руцэ не скрутак, а кнігу; над галавой Маці Божай знаходзіцца Бог Айцец у аблоках з анёльскімі чынамі. У Супрасльскім манастыры пры архімандрыце Сергію Кімбару ў 1557 годзе абраз быў упрыгожаны сярэбранай вызалачанай шатай з каштоўнымі камянямі.

Цудатворны абраз захоўваўся ў Супраслі да 1915 года, потым у выніку наступлення германскіх войск перанесены ў Слуцк, далейшы яго лёс невядомы. Захаваліся дзве копіі, адна з якіх знаходзіцца ў царкве ў Супрасльскім манастыры.

Традыцыйны дзень ушанавання абраза — 25 сакавіка (7 красавіка), з XIX ст. таксама 23 ліпеня (10 жніўня) — дзень агульнага святкавання Смаленскай Адзігітрыі. У гэты дзень ідуць паломніцтвы да абраза.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya