Сутыкненне на эфіопа-эрытрэйскай мяжы (2010)
Сутыкненне на эфіопа-эрытрэйскай мяжы 2010 года — узброены інцыдэнт на мяжы Эфіопіі і Эрытрэі ля горада Заламбеса 1 студзеня 2010 года. СітуацыяАдносіны паміж Эрытрэяй і Эфіопіяй заставаліся напружанымі, што было выклікана пагранічнымі спрэчкамі і вайной 1998—2000 гадоў. Незадоўга да здарэння супраць Эрытрэі ўведзены санкцыі ААН за пастаўкі зброі самалійскім баевікам і адмову вырашаць пагранічную спрэчку з суседняй Джыбуці[1]. Ход падзейУ заяве ад 2 студзеня на сайце Міністэрства інфармацыі Эрытрэі казалася, што ранняй раніцай 1 студзеня 2010 года апалчэнцы НФВТ, адной з партый кіруючай кааліцыі Эфіопіі, распачалі паслядоўныя атакі ў раёне Заламбесы, але былі хутка адкінуты. 10 эфіопаў загінулі, двое ўзяты ў палон. У сваю чаргу Берэкет Сіман , кіраўнік аддзела інфармацыі ўрада Эфіопіі, абвінаваціў афіцыйную Асмэру ў спробе схаваць напад эрытрэйскіх паўстанцаў, у выніку якога былі забіты 25 вайскоўцаў. На яго думку, урад Эрытрэі жадаў за лік канфрантацыі з Эфіопіяй адцягнуць увагу ад ўнутранага крызісу[2][3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia