Украінская міратворчая місія ў Эфіопіі і ЭрытрэіУкраінская міратворчая місія ў Эфіопіі і Эрытрэі (лістапад 2000 г. — ліпень 2008 г.) — удзел афіцэраў Узброеных сіл Украіны ў міратворчай аперацыі ААН на эфіопа-эрытрэйскай граніцы. ГісторыяУ 1990-я гады паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй узрасла ваенная і палітычная напружанасць, адбываліся пастаянныя памежныя сутычкі. Апагеем гэтага стала пагранічная вайна 1998—2000 гадоў. У 2000 годзе Украіна, як старшыня пасяджэння Савета бяспекі ААН, прапанавала ўвесці ў зону размежавання паміж дзяржавамі міратворчы кантынгент. Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый былі прыняты рэзалюцыі СБ 1312 і 1320, на падставе якіх у памежжы размяшчаліся міжнародныя сілы. Украінскае кіраўніцтсва лічала, што ўдзел дзяржавы ва ўрэгуляванні канфлікту Эфіопіі і Эрытрэі адпавядае інтарэсам падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, нацыянальным інтарэсам дзяржавы, таму на падставе Закона «Аб удзеле Украіны ў міжнародных міратворчых аперацыях», улады дазволілі накіраванне кантынгенту ў складзе штабных афіцэраў і назіральнікаў у зону напружанасці. З 2004 па 2008 год у склад місіі былі накіраваны 43 афіцэры УС Украіны для праходжання службы на пасадах ваенных назіральнікаў. Пастаянны кантынгент складаў 7 чалавек[1]. Задачы
ЗавяршэннеУ сувязі з усталяваннем трывалага міру і ўрэгуляваннем канфлікту з тэрыторыі Эрытрэі і Эфіопіі ў 2008 годзе міратворчы кантынгент, у тым ліку ўкраінскія афіцэры верыфікацыйна-назіральнай місіі, выведзены. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia