Сцяг Мічыгана

Сцяг штата Мічыган
ЗША
Зацверджаны 1 жніўня 1911
Прапорцыя 2:3

Сцяг Мічыгана (англ.: Flag of Michigan) — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Мічыган.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру, у цэнтры якога размешчаны герб Мічыгана.

У цэнтры герба светла-сіні шчыт, на якім намалявана ўзыходзячае сонца з-за возера і чалавек, які стаіць на паўвостраве, з паднятай правай рукой і трымае ў левай руцэ даўгаствольную стрэльбу. Усё гэта сімвалізуе мір і здольнасць абараніць яго. Шчытатрымальнікі — лось і вапіці — сімвалізуюць вялікі жывёльны свет Мічыгана, а белагаловы арлан — Злучаныя Штаты Амерыкі.

Тры лацінскіх дэвізу, намаляваных на гербе, азначаюць:

  • На чырвонай стужцы: E Pluribus Unum — «З многіх адзін»
  • На светла-сінім шчыце: Tuebor' '- «Я абараню (свае правы)»
  • На белай стужцы: Si Quaeris Peninsulam Amoenam Circumspice — «Калі Вы шукаеце прыемны паўвостраў, паглядзіце вакол» (афіцыйны дэвіз штата).
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya