Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў
Нацыянальны сцяг Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў быў прыняты 1 ліпеня 1989 года. Апошняя змена сцяга датавана 1995 годам. Гісторыя![]() Сцяг, прыняты ў 1972 годзе і ўведзены ў абарот у 1976 годзе, быў сіні з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). У 1989 годзе эмблема была акружана гірляндай з мясцовых кветак і ракавінак. У 1991 і 1995 гадах былі ўнесены некаторыя змены (зорка была паменшана, калона была зменена, гірлянда таксама зведала змены: яна стала белай, змянілася форма і памер кветак). Значэнне элементаўСіні колер (асноўны) увасабляе Ціхі акіян, які абмывае астравы, «дорачы ім любоў і мір», зорка сімвалізуе Садружнасць. Калона з каменя — сімвал культуры нацыі. Вянок, сплецены з чатырох відаў экзатычных кветак (іланг-іланг, сеўр, анджа, тэйбва), з'яўляецца сімвалам туземнай культуры астравоў.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia