Сцяг |
Штат |
Год прыняцця |
Кароткае апісанне |
Заўвагі
|
 Сцяг Агая |
Агая |
1902 |
Палотнішча, якое звужаецца направа, з выразам у вольнай частцы. Злева сіні трохвугольнік, асновай якога з’яўляецца левы край сцяга. Усярэдзіне трохвугольніка знаходзіцца белая літара O з чырвоным кругам унутры і семнаццаць белых пяціканцовых зорак вакол яе. У астатняй частцы палотнішча — пяць гарызантальных палос (тры чырвоныя і дзве белыя). |
Аўтар сцяга — Джон Эйземан, архітэктар з Кліўленда, найбуйнейшага горада Агая.[3]
|
 Сцяг Аявы |
Аява |
1921 |
Тры вертыкальныя паласы — сіняя, белая і чырвоная, з якіх сярэдняя (белая) шырэй астатніх. У сярэдзіне — белагаловы арлан трымае ў дзюбе сінюю стужку з надпісам: Our liberties we prize and our rights we will maintain (з англ.: Мы цэнім нашыя свабоды, мы захаваем нашыя правы). Ніжэй надпіс чырвоным Iowa (з англ.: Аява). |
Сцяг быў прыдуманы жыхаркай горада Ноксвіл Дыксі Корнел Гебхарт.[4]
|
 Сцяг Айдаха |
Айдаха |
1957 |
Пятчака Айдахаberu на сінім полі; знізу залатая стужка з надпісам State of Idaho (з англ.: Штат Айдаха). |
Заснаваны на сцягу, які выкарыстоўваўся першым пяхотным палком Айдаха ў 1899 годзе ў ходзе Іспана-амерыканскай вайны. Першы варыянт быў прыняты ў 1907 годзе, сучасны прыняты ў 1957 годзе з некаторымі зменамі.[5]
|
 Сцяг Аклахомы |
Аклахома |
1941[заўв 1] |
Нябесна-блакітнае палотнішча, на якім намаляваныя традыцыйны шчыт племя асейджыbesv і перакрыжаваныя люлька міра і аліўкавая галіна на ім. Ніжэй белымі літарамі напісана: Oklahoma (з англ.: Аклахома). |
У 1925—1941 гадах выкарыстоўваўся такі ж сцяг, але без надпісу.[6] У 1988[6] і 2006[7] гадах выходзілі законы, якія стандартызавалі колеры сцяга.
|
 Сцяг Алабамы |
Алабама |
1895 |
Чырвоны андрэеўскі крыжberu на белым полі. |
Сцяг узыходзіць да баявога сцяга Канфедэрацыі.[8]
|
 Сцяг Аляскі |
Аляска |
1927 |
На сінім полі размешчана восем зорак, якія складваюцца ў астэрызм Вялікі Коўшberu (7 найбольш яркіх зорак сузор'я Вялікая Мядзведзіца) і Палярную зорку. |
Сцяг быў прыдуманы выхадцам з Аляскі Бені Бенсанам з вёскі Чыгнік і атрымаў першае месца ў конкурсе сцягоў.[9]
|
 Сцяг Арканзаса |
Арканзас |
1913 |
На чырвоным полі размешчаны вялікі белы ромб з сіняй акантоўкай. На ёй размешчаныя ў шэраг 25 белых пяціканцовых зорак. Унутры ромба — сіні надпіс Arkansas (з англ.: Арканзас) і яшчэ чатыры сінія зоркі — адна над надпісам і тры пад ёй. |
Сцяг быў прыдуманы для конкурсу сцягоў у 1912 годзе жыхаром горада Вабасока Уілі К. Хокерам.[10]
|
 Сцяг Арызоны |
Арызона |
1917 |
Ніжняя палова сцяга цалкам сіняя, у верхняй намаляваныя дванаццаць чырвоных і залатых прамянёў, якія разыходзяцца з цэнтра. Пасярэдзіне знаходзіцца зорка меднага колеру. |
Сцяг быў прыдуманы ў 1910 годзе палкоўнікам Чарлзам У. Харысам для каманды, якая прадстаўляла Арызону на нацыянальных спаборніцтвах па стральбе з вінтоўкі.[11]
|

 Сцяг Арэгона[заўв 2] |
Арэгон |
1925 |
На пярэднім баку на сінім палотнішчы намаляваны акружаны дваццаццю трыма залатымі пяціканцовымі зоркамі геральдычны шчыт з пячаткі штатаbeen, зверху ад якога напісана: State of Oregon (з англ.: Штат Арэгон), а знизу — 1859 (год, у які Арэгон стаў штатам). Абодва надпісы залатога колеру. На адваротным баку ў цэнтры палотнішча намаляваны бабёр залатога колеру. |
|
 Сцяг Ваёмінга |
Ваёмінг |
1917 |
У сярэдзіне сіняга поля, абрамленага белай (унутры) і чырвонай палосамі, — белы контур амерыканскага бізона, на яго баку — пячатка Ваёмінгаberu. |
Аўтар сцяга — Верна Кеес.[12]
|
 Сцяг Вашынгтона |
Вашынгтон |
1923 |
У цэнтры цёмна-зялёнага сцяга размешчана пячатка штатаberu з партрэтам Джорджа Вашынгтона, у гонар якога ён атрымаў сваю назву. |
|
 Сцяг Вермонта |
Вермонт |
1923 |
Сіняе палотнішча, у сярэдзіне якога знаходзіцца герб Вермонта. |
|
 Сцяг Віргініі |
Віргінія |
1861 |
У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Віргінііberu. |
|
 Сцяг Вісконсіна |
Вісконсін |
1980 |
Сіні сцяг, на якім намаляваны герб штата, зверху ад якога белы надпіс Wisconsin (з англ.: Вісконсін), а знізу — 1848 (год далучэння да ЗША на правах штата). |
Сцяг створаны ў 1863 годзе. У 1980 годзе дададзеныя надпісы зверху і знізу ад герба.[13]
|
 Сцяг Гаваяў |
Гаваі |
1959[заўв 3] |
У крыжы изображён «Юніян Джэк», астатнюю частку сцяга займаюць гарызантальныя белыя, чырвоныя і сінія паласы. |
Першая версія сцяга з’явілася ў 1816 годзе для караля Камеамеі I, аднак паласы ў ёй былі размешчаны інакш (чырвоная, белая, сіняя). З 1843 года функцыянуе як сцяг Гаваяў, якія за гэты час былі каралеўствамbeen, пратэктаратам, рэспублікайberu, тэрыторыяй у складзе ЗША, з 1959 года — штатам.
|
 Сцяг Джорджыі |
Джорджыя |
2003 |
Тры гарызантальныя паласы — дзве чырвоныя і адна белая; у крыжы намаляваны герб штата на сінім полі, які быў акружаны трынаццаццю белымі зоркамі і са словамі In God We Trust (з англ.: На Бога мы спадзяёмся — дэвіз ЗША). |
|
 Сцяг Дэлавэра |
Дэлавэр |
1913 |
У сярэдзіну цёмна-блакітнага сцяга змешчаны светла-аранжавы ромб, усярэдзіне якога знаходзіцца герб Дэлавэра. Пад ромбам — надпіс белымі літарамі: December 7, 1787 (з англ.: 7 снежня 1787 — дата, калі Дэлавэр першым з усіх штатаў ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША). |
Падобны сцяг (герб штата на цёмна-блакітным) выкарыстоўваўся дэлавэрскімі вайсковымі часткамі ў ходзе Грамадзянскай вайны ў ЗША.
|
 Сцяг Заходняй Віргініі |
Заходняя Віргінія |
1929 |
У цэнтры сцяга на белым полі з сіняй акантоўкай размешчаны герб Заходняй Віргініі. |
|
 Сцяг Ілінойса |
Ілінойс |
1970 |
У цэнтры белага сцяга размешчана вялікая пячатка Ілінойса. Пад ёй — сіні надпіс Illinois (з англ.: Ілінойс). |
Першая версія сцяга была створана Люсі Дэрвент у 1912 годзе і прынятая як сцяг штата ў 1915 годзе. Пазней на сцяг было дададзена назву штата.[14]
|
 Сцяг Індыяны |
Індыяна |
1917 |
Цёмна-сіні сцяг, у сярэдзіне якога намаляваны жоўты факел, акружаны знешнім кругам з трынаццаці зорак, унутраным паўкругам з пяці і адной зоркай ледзь вышэй яго полымя; над ёй паўкруглы надпіс Indiana (з англ.: Індыяна). |
Сцяг створаны Полам Хадлі з горада Мурсвіл для конкурсу сцягоў.[15]
|
 Сцяг Каларада |
Каларада |
1911[заўв 4] |
Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні сіняга і белага колераў (белая пасярэдзіне). Ледзь злева ад цэнтра змешчана вялікая чырвоная літара C, унутры якой знаходзіцца круг залатога колеру, у дыяметры роўны шырыні кожнай з палос. |
Сцяг быў прапанаваны Эндру Карлайлам Карсанам ў 1911 годзе і афіцыйна зацверджаны ў якасці сцяга штата ў тым жа годзе. У 1929 і 1964 гадах у закон аб сцягу ўносіліся ўдакладненні датычна таго, якія менавіта адценні сіняга і чырвонага павінны выкарыстоўвацца і якіх памераў павінна быць літара і круг ўнутры яе.[16]
|
 Сцяг Каліфорніі |
Каліфорнія |
1911 |
Белае палотнішча з чырвонай паласой унізе. У левым верхнім вугле знаходзіцца чырвоная пяціканцовая зорка, а пасярэдзіне — грызліbeen, які ідзе налева адносна гледача па зялёным лужку. Крыху ніжэй надпіс: California Republic (з англ.: Каліфарнійская Рэспублікаbebe-x-old). |
Узыходзіць да сцяга Каліфарнійскай Рэспублікі.[17]
|
 Сцяг Канектыкута |
Канектыкут |
1897 |
На блакітным полі ў цэнтры размешчаны белы барочны шчыт. На шчыце намаляваныя тры вінаградныя лазы, з кожнай з якіх звісае па тры гронкі вінаграду. Пад шчытом знаходзіцца бела-залатая стужка з надпісам: Qui transtulit sustinet (з лац.: Той, хто пасадзіў нас, будзе клапаціцца пра нас — дэвіз штата). |
Сцяг узыходзіць да сцяга калоніі Сейбрук.[18]
|
 Сцяг Канзаса |
Канзас |
1963 |
У цэнтры сіняга сцяга размешчана пячатка Канзасаbeen. Трохі вышэй пячаткі намаляваная кветка сланечніка, ніжэй — надпіс залатымі літарамі Kansas (с англ.: Канзас). |
Першы сцяг Канзаса быў распрацаваны ў 1925 і афіцыйна зацверджаны ў 1927 годзе. Ён выглядаў так жа, як сучасны, за выключэннем таго, што на ім адсутнічала назва штата. Яна была дададзена ў 1961 годзе, а ў 1963 годзе былі змененыя памеры сцяга[19].
|
 Сцяг Кентукі |
Кентукі |
1928 |
На цёмна-сінім сцягу намаляваная пячатка штата з залатым паўкруглым надпісам Commonwealth of Kentucky (з англ.: Садружнасць Кентукі) вышэй і дзвюма кветкамі сумніка (афіцыйная кветка штата) ніжэй. |
Сцяг быў створаны Джэсі Коксам Бёрджэсам, настаўнікам з Франкфурта (Кентукі).[20]
|
 Сцяг Луізіяны |
Луізіяна |
2006 |
У цэнтры сіняга сцяга намалявана птушынае гняздо, усярэдзіне якога пелікан корміць крывёю сваіх птушанят. Ніжэй намаляваная стужка з надпісам Union, Justice and Confidence (з англ.: Саюз, справядлівасць і вера — дэвіз штата). |
Сцяг быў афіцыйна прыняты ў 1912 годзе, у 2006 годзе ён быў відазменены (дадаліся тры кроплі крыві на грудзях пелікана).[21]
|
 Сцяг Мантаны |
Мантана |
1981 |
У цэнтры сіняга палотнішча намаляваная пячатка Мантаныberu, трохі вышэй — надпіс залатымі літарамі Montana (з англ.: Мантана). |
У ходзе Іспана-амерыканскай вайны такі сцяг, але без надпісу з назвай штата, выкарыстоўвалі войскі з Мантаны. У 1905 годзе ён быў прыняты ў якасці сцяга штата, у 1981 годзе быў дададзены надпіс зверху ад пячаткі.[22]
|
 Сцяг Масачусетса |
Масачусетс |
1971 |
Белае палотнішча, у цэнтры якога знаходзіцца герб Масачусетса. |
З 1908 па 1971 год адваротны бок сцяга адрозніваўся ад пярэдняга, з 1971 года абодва бакі выглядаюць аднолькава.[23]
|
 Сцяг Мінесоты |
Мінесота |
2024 |
На левым баку сцяга размешчана белая 8-канцовая зорка на цёмна-сінім фоне. Астатняя частка сцяга суцэльная, ярка-блакітная. |
Сцяг быў прыняты 11 мая 2024 года. Аўтар сцяга — Andrew Prekker.
|
 Сцяг Місісіпі |
Місісіпі |
1894 |
Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У крыжы — баявы сцяг арміі канфедэратаў: чырвоны квадрат, на якім знаходзіцца сіні андрэеўскі крыж, у які ўпісана 13 белых зорак. |
|
 Сцяг Місуры |
Місуры |
1913 |
Тры гарызантальныя паласы роўнай шырыні, сіняга, белага і чырвонага колераў. У цэнтры знаходзіцца пячатка Місурыbeen, абрамленая сінім кругам, у які ўпісана 24 белыя зоркі. |
Аўтар сцяга — Мэры Элізабет Уоткінс Олівер.[24]
|
 Сцяг Мічыгана |
Мічыган |
1911 |
У цэнтры цёмна-сіняга сцяга размешчаны герб штата. |
|
 Сцяг Мэна |
Мэн |
1909 |
У цэнтры сіняга сцяга размешчаны герб Мэна. |
|
 Сцяг Мэрыленда |
Мэрыленд |
1904 |
Ппалотнішча падзелена на чвэрці, прычым супрацьлеглыя адна адной чвэрці выглядаюць аднолькава. Левая верхняя і супрацьлеглая ёй правая ніжняя чвэрці складаюцца з шасці вертыкальных палос залатога і чорнага колераў. Іх перасякае дыяганальная лінія, на якой колеры інвертаваныя. У правай верхняй і левай ніжняй чвэрцях падзелены у сваю чаргу таксама на чвэрці белага (левая верхняя і супрацьлеглая ёй) і чырвонага колераў. Па межах белых і чырвоных сегментаў працягнуты канцы грэчаскага крыжа, на якім колеры інвертаваныя. |
Геральдычны сцяг Джорджа Кальверта, першага барона Балтымар.[25]
|
 Сцяг Небраскі |
Небраска |
1963 |
У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Небраскіbeen. |
|
 Сцяг Невады |
Невада |
1991 |
Сіняе палотнішча, у крыжы якога дзве галіны чорнага палыну падтрымліваюць белую пяціканцовую зорку, крыху ніжэй якой аранжавымі літарамі надпіс Nevada (з англ.: Невада). Вышэй за зорку — аранжавая стужка з надпісам: Battle born (з англ.: Народжаны ў баях). |
Цяперашні сцяг — зменены сцяг 1929 года (назва штата на першым варыянце была напісана вакол зоркі, зараз — пад ёй).[26]
|
 Сцяг Нью-Гэмпшыра |
Нью-Гэмпшыр |
1931 |
У цэнтры сіняга палотнішча размешчана пячатка Нью-Гэмпшыраberu, акружаная лаўровымі лісцем і дзевяццю залатымі зоркамі. |
У 1909—1931 гадах сцяг існаваў у тым жа выглядзе, але са старой пячаткай (у 1931 годзе выгляд пячаткі быў зменены).[27]
|
 Сцяг Нью-Джэрсі |
Нью-Джэрсі |
1896[заўв 5] |
Вялікая пячатка Нью-Джэрсі ў сярэдзіне цёмна-жоўтага палотнішча. |
У 1965 годзе было ўнесена ўдакладненне адносна таго, якія менавіта адценні належыць выкарыстоўваць на сцягу.[28]
|
 Сцяг Нью-Ёрка |
Нью-Ёрк |
1901 |
У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Нью-Ёрка (частка пячаткі штата ўнутры круга). |
|
 Сцяг Нью-Мексіка |
Нью-Мексіка |
1925 |
На жоўтым палотнішчы чырвоны знак сонца індзейскага племя зіа памераў у траціну даўжыні самога сцягу: чырвоны пусты круг (у ⅓ ад памераў сімвала агулам), з якога паралельна бакам палотнішча выходзіць 4 групы прамянёў па 4 прамяні ў кожнай, прычым сярэднія два прамяні на ⅕ даўжэй за вонкавыя. |
Сцяг створаны археолагам Гары Мера з Санта-Фэ.[29] На сусветнай выстаўцы ў Сан-Дыега ў 1915 годзе быў узняты неафіцыйны сцяг Нью-Мексіка.[30]
|
 Сцяг Паўднёвай Дакоты |
Паўднёвая Дакота |
1992 |
У цэнтры нябесна-блакітнага палотнішча размешчана пячатка штата ў сіне-белым варыянце. Яна акружаная залатымі трохвугольнікамі, аснова якіх ляжыць на контуры круга, і надпісамі залатымі літарамі: South Dakota (з англ.: Паўднёвая Дакота) і The Mount Rushmore State (з англ.: Штат гары Рашмор). |
Заснаваны на першым сцягу Дакоты, прынятым ў 1909 годзе.[31]
|
 Сцяг Паўднёвай Караліны |
Паўднёвая Караліна |
1861 |
У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча контуры белай пальмы. У крыжы — белы паўмесяц, разгорнуты сярпом да левага верхняга куце палотнішча. |
Заснаваны на сцягу, створаным у 1775 годзе для паўднёвакаралінскіх войскаў палкоўнікам Уільямам Молтры.[32]
|
 Сцяг Паўночнай Дакоты |
Паўночная Дакота |
1911 |
Сіняе палотнішча, у цэнтры якога намаляваны белагаловы арлан з раскінутымі крыламі і адкрытым дзюбам. У левай лапе ён трымае пучок стрэл, у правай — аліўкавую галіну, на якой бачныя тры чырвоныя ягады. На грудзях арлана знаходзіцца шчыт, верхняя частка якога — сіняя, а ў ніжняй знаходзіцца 13 вертыкальных чырвоных і белых палос. У дзюбе арлан трымае чырвоную стужку з надпісам залатымі літарамі: E Pluribus Unum (з лац.: З шмат — адно). Ніжэй — чырвоная стужка з надпісам North Dakota (з англ.: Паўночная Дакота) залатымі літарамі, вышэй — размешчаныя паўкругам трынаццаць залатых зорак. Над усім знаходзіцца малюнак ўзыходзячага сонца з сямю прамянямі. |
Сцяг, за выключэннем стужкі з назвай штата, цалкам паўтарае баявы сцяг паўночнадакоцкай пяхоты ў Амерыкана-Філіпінскай вайне.[33]
|
 Сцяг Паўночнай Караліны |
Паўночная Караліна |
1885 |
Дзве гарызантальныя паласы — чырвоная і белая — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка, злева і справа ад якой знаходзяцца жоўтыя літары N і C адпаведна. Зверху і знізу — жоўтыя стужкі. На верхняй чорным напісана May 20th, 1775 (з англ.: 20 мая 1775), на ніжняй — April 12th, 1776 (з англ.: 12 красавіка 1776) |
Сучасны сцяг уяўляе сабой сцяг часоў Грамадзянскай вайны з змененым размяшчэннем колераў, дададзенымі літарамі NC і змененым тэкстам.[34]
|
 Сцяг Пенсільваніі |
Пенсільванія |
1907 |
У цэнтры сіняга палотнішча размешчаны герб Пенсільваніі. |
|
 Сцяг Род-Айленда |
Род-Айленд |
1897 |
Белае палотнішча, у сярэдзіне якога намаляваны залаты якар, які акружаны дваццаццю залатымі зоркамі, і крыху ніжэй — блакітная стужка са словам Hope (з англ.: Надзея — дэвіз штата). |
|
 Сцяг Тэнесі |
Тэнесі |
1905 |
Чырвонае палотнішча з вузкай сіняй паласой па правым краі. У цэнтры знаходзіцца сіні круг з белай аблямоўкай, усярэдзіне яго — тры белыя зоркі. Зоркі павінны быць размешчаны такім чынам, каб лінія, праведзеная праз любыя дзве з іх не была паралельная бакам сцяга. |
|
 Сцяг Тэхаса |
Тэхас |
1845[заўв 6], 1933[заўв 7] |
Дзве гарызантальныя паласы — белая і чырвоная — і шырокая вертыкальная сіняя паласа ля тронка, у сярэдзіне якой знаходзіцца белая пяціканцовая зорка. |
Мянушка — "Сцяг самотнай зоркі" (англ.: Lone Star Flag).
Сцяг быў распрацаваны ў 1838 годзе і з 1839 года з’яўляўся сцягам Рэспублікі Тэхас. У 1845 годзе Тэхас увайшоў у склад ЗША, і сцяг быў прыняты ў якасці афіцыйнага ў ізноў утвораным штаце. З 1879 па 1933 год у Тэхаса афіцыйна не было сцяга, аднак дэ-факта ім заставаўся той жа.[35]
|
 Сцяг Фларыды |
Фларыда |
1985 |
Чырвоны андрэеўскі крыж на белым палатне. У сярэдзіне знаходзіцца пячатка Фларыдыberu. |
Чырвоны крыж на сцягу ўзыходзіць да баявога сцяга Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі. Сцяг быў прыняты ў 1900 годзе. Змена ў 1985 годзе звязана з тым, што была змененая пячатка штата.[36]
|
 Сцяг Юты |
Юта |
1913 |
У цэнтры цёмна-сіняга палотнішча размешчана пячатка штатаbeen, акружаная залатым кальцом. |
|
 Сцяг Амерыканскага Самоа |
Амерыканскае Самоа |
1960 |
прамавугольнае палатно, падзеленае на тры трохвугольнікі. Падножжа белага роўнабаковага трохвугольніка супадае з правым бокам сцяга. Гіпатэнузы двух сініх прамавугольных трохвугольнікаў, апраўленыя чырвонай аблямоўкай, супадаюць з бакамі роўнабаковага трохвугольніка. У роўнабаковым трохвугольніку знаходзіцца выява белагаловага арлана (нацыянальнага сімвала ЗША, які прысутнічае на Вялікай пячатцы), які трымае лапамі фуэ (мухабойку), якая сімвалізуе мудрасць традыцыйных самаанскіх правадыроў, і уатогі (ваенную дубіну), якая сімвалізуе ўладу дзяржавы[37]. |
Чырвоны, белы і сіні колеры з’яўляюцца традыцыйнымі для Самоа і ЗША колерамі.
|
 Сцяг Амерыканскіх Віргінскіх астравоў |
Амерыканскія Віргінскія астравы |
1921 |
Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[38]. |
Колеры сцяга сімвалізуюць розныя прыродныя асаблівасці Віргінскіх астравоў — жоўты (кветкі), зялёны (узгоркі), белы (аблокі) і блакітны (вада). Сцяг быў створаны мастаком Персівалем Спарксам па просьбе амерыканскага губернатара астравоў Ілая Кітэля.
|
 Сцяг акругі Калумбія |
Горад Вашынгтон |
1938 |
Белае палатно з дзвюма чырвонымі гарызантальнымі лініямі. Над верхняй лініяй 3 чырвоныя зоркі[39]. |
У 1937 годзе камандаванне нацыянальнай гвардыі акругі прапанавала выкарыстоўваць часовы сцяг, фон якога выкананы ў сінім колеры, і ў цэнтры якога размешчана выява Капітолія. У 1938 годзе кангрэс ЗША склікаў камісію для стварэння афіцыйнага сцяга акругі. Камісія абвясціла грамадскі конкурс, пераможцам якога стаў графічны дызайнер Чарлз Дан, які прапанаваў свой варыянт яшчэ ў 1921 годзе[40].
|
 Сцяг Гуама |
Гуам |
1948 |
Сіняе палатно з чырвонай аблямоўкай з усіх бакоў. У цэнтры сцяга знаходзіцца выява герба Гуама. На гербе намаляваны лодка проа ў бухце горада Хагатна, сталіцы Гуама, бераг з какосавай пальмай, рака і надпіс чырвонымі літарамі «GUAM». Удалечыні — мясцовая скала «Puntan Dos Amantes»[41]. |
Сцяг быў распрацаваны Хелен Л. Пол, жонкай ваенна-марскога афіцэра, які служыў на Гуаме.
|
 Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў |
Паўночныя Марыянскія астравы |
1989 |
Сіняе палатно з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). Вакол калоны гірлянда[39]. |
Сіні колер (асноўны) увасабляе Ціхі акіян, які абмывае астравы, «дорачы ім любоў і мір», зорка сімвалізуе Садружнасць. Калона з каменя — сімвал культуры нацыі. Вянок, сплецены з чатырох відаў экзатычных кветак (іланг-іланг, сеўр, анджа, тэйбва), з’яўляецца сімвалам туземнай культуры астравоў.
|
 Сцяг Пуэрта-Рыка |
Пуэрта-Рыка |
1895 |
Пяць гарызантальных палос аднолькавай шырыні, тры з якіх чырвоныя, а дзве белыя. У левай частцы сцяга сіні трохвугольнік з белай зоркай[42]. |
З 1 студзеня 1899 года і да 1952 года адзіным афіцыйным сцягам Пуэрта-Рыка быў сцяг Злучаных Штатаў.
|