Сцяг Заходняй Віргініі
Сцяг Заходняй Віргініі (англ.: Flag of West Virginia) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Заходняя Віргінія. Сцяг штата Заходняя Віргінія ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з цёмна-сіняй паласой па перыметры сцяга. У цэнтры сцяга намаляваны герб з пячаткай штата. Герб сімвалізуе асноўныя заняткі і прыродныя рэсурсы штата. Пад гербам намаляваная стужка з дэвізам штата Montani Semper Liberi (з лац.: горцы заўсёды вольныя). Злева ад вялікай каменнай глыбы, абвітай плюшчом, стаіць фермер, справа - шахцёр. На камені дата ў тры радкі June 20 1863 - дата ўваходжання штата ў ЗША. Перад каменем ляжаць дзве вінтоўкі, на якіх ляжыць чырвоны фрыгійскі каўпак. Герб абвівае рададэндрон - адзін з сімвалаў штата. Белы колер палотнішча сімвалізуе чысціню намераў, сіняя аблямоўка сцяга сімвалізуе ЗША. |
Portal di Ensiklopedia Dunia