Сцяг Саламонавых Астравоў
Дзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў — прыняты 18 лістапада 1977 года. Дызайн сцяга распрацаваны новазеландцам Джонам Хазелдайнам (англ.: John Hazeldine).[1][2] Апісанне і сімволікаДзяржаўны сцяг Саламонавых Астравоў уяўляе сабой прамавугольнае палатно з жоўтай паласой, якая цягнецца ад ніжняга левага вугла сцяга па дыяганалі ў верхні правы вугал. Верхні прамавугольны трохвугольнік афарбаваны ў сіні колер, а ніжні — у зялёны колер. У верхнім левым вуглу знаходзіцца выява пяці роўных па памеры пяціканцовых зорак белага колеру. Колеры маюць наступнае значэнне:
Пяць зорак сімвалізуюць пяць першапачатковых правінцый краіны (пасля іх лік павялічыўся). Іншыя сцягіГістарычныя сцягіБрытанскі пратэктарат над большай часткай Саламонавых астравоў быў устаноўлены ў 1893 годзе. Уведзены сцяг быў тыповым для брытанскіх калоній. Ён уяўляў сабой сіняе палатно, у верхнім левым вуглу якога знаходзіўся сцяг Вялікабрытаніі, а ў правай частцы — герб пратэктарата (на ім была намалявана карона і надпіс «British Solomon Islands»).[4] У 1947 годзе быў уведзены новы сцяг: на ім была зменена выява герба (зараз на гербе была намалявана стылізаваная чорна-белая марская чарапаха на чырвоным фоне). Гэты сцяг выкарыстоўваўся да 1956 года.[5] На чарговым сцягу зноў быў зменены герб: на шчыце з'явіліся выявы арла, чарапахі, льва, фрэгата і разнастайных мясцовых узбраенняў.[6][7] Сучасны варыянт герба быў прыняты ў 1977 годзе, за год да атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі.[2] Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia