Сцяг Фіджы
Дзяржаўны сцяг Фіджы — прыняты 10 кастрычніка 1970 года. Дызайн распрацаваны Робі Уілкакам (анг. Mr. Robi Wilcock) і Мюрэй МакКензі (анг. Mrs. Murray MacKenzie)[1]. Разам са зменай назвы краіны змянялася і назва сцяга, сам малюнак заставаўся нязменным:
Апісанне і сімволікаСцяг Фіджы ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у верхнім левым вуглу якога знаходзіцца выява сцяга Вялікабрытаніі, а ў правай частцы - гербавага шчыта, які з'яўляецца элементам герба Фіджы. Аснову гербавага шчыта складае Георгіеўскі крыж, на якім размешчана выява геральдычнага льва, які трымае сваімі лапамі плод какава. У правай верхняй секцыі шчыта - выява цукровага трыснягу, у правай ніжняй частцы - звязак бананаў, у левай верхняй - какосавая пальма, у левай ніжняй - белы голуб.
Іншыя сцягіУ каланіяльныя гады, у 1924 годзе, на Фіджы быў прыняты сцяг, падобны да сучаснага. Адрозненне складалася ў тым, што колер палатна быў сіні, а не блакітны, а замест гербавага шчыта ў левай частцы быў намаляваны поўны герб Фіджы.[3]
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia